Светнік звычайны
Светнік звычайны, Татарскае мыла[3] (Silene chalcedonica) — від двухдольных кветкавых раслін, уключаны ў род Смалёўка (Silene) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae). Раней вылучаўся ў асобны род Светнік (Lychnis).
Светнік звычайны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Silene chalcedonica (L.) E.H.L.Krause, 1901 | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьШматгадовая карэнішчавая травяністая расліна. Сцёблы прамыя, малагалінаваныя, жорсткаапушаныя, дасягаюць ад 0,5 да 1 м у вышыню.
Прыкаранёвае лісце лапаткавае. Сцябловае лісце ў абрысе ад ланцэтападобнага да яйкападобнага, да 12 см даўжынёй, па абодвух баках шурпатаапушанае, па краі і па сярэдняй жылцы з ніжняга боку апушанае.
Кветкі сабраны па 10—50 у амаль галоўкавыя суквецці на верхавіне парасткаў, амаль сядзячыя, 1—1,5 см у дыяметры. Чашачка трубчастая, вузкая, з зубчастым краем. Вяночак звычайна ярка-пунсовы, радзей белы або ружовы, пялёсткі глыбока падзеленыя на дзве долі. Тычынкі роўныя па даўжыні чашачцы. Песцікі ў ліку 5, таксама адной даўжыні з чашачкай.
Плод — яйкападобная каробачка да 1 см у дыяметры, які расчыняе пяццю створкамі. Насенне фасолепадобнае, чырвона-карычневае.
Лік храмасом 2n = 24.
Арэал
правіцьНатуральны арэал віду — Еўрапейская частка Расіі і бліжэйшыя дзяржавы.
Расліна здаўна вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай садовага расліны ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы, дзе нярэдка дзічэе.
Таксанамія
правіцьяшчэ 33 сямействаў (згодна Сістэме APG III) |
яшчэ больш 420 відаў | ||||||||||||
парадак Гваздзікакветныя | род Смалёўка | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Гваздзіковыя | від Silene chalcedonica | |||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (паводле Сістэме APG III) |
яшчэ 87 родаў | ||||||||||||
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 78. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
правіць- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 535. Lychnis chalcedonica L. — Лихнис халцедоновый, или Зорька, или Татарское мыло // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 144. — ISBN 9-87317-128-9.
- Пашына Г. В. Зо́рка, ліхніс // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 376. — 522 с. — 10 000 экз.
- Зо́рка, ліхніс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 108—109. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
правіць- Зорька обыкновенная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Rabeler, R.K.; Hartman, R.L. (2005). "9. Silene chalcedonica (Linnaeus) E. H. L. Krause". Flora of North America. 5.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)