Свята-Ануфрыеўская царква (Баршчэва)

Свята-Ануфрыеўская царква — праваслаўны храм у в. Баршчэва (Камянецкі раён). Размешчана на заходняй ускраіне вёскі, каля могілак. Помнік архітэктуры позняга класіцызму.

Праваслаўны храм
Свята-Ануфрыеўская царква
Царква ў імя прападобнага Ануфрыя
Царква ў імя прападобнага Ануфрыя
52°21′21″ пн. ш. 23°30′32″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Баршчэва
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы 1840 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000329шыфр 113Г000329
Матэрыял камень[d]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пабудавана ў 1840 г. з мясцовага бутавага каменю на сродкі вернікаў і мясцовай памешчыцы[1].

Архітэктура

правіць
 
Бакавы фасад

Царква вырашана кампактным прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. На галоўным фасадзе вылучаецца рызаліт прытвора, на тыльным — прамавугольная апсіда з бакавымі рызніцамі. Плоскасныя фасады раскрапаваны руставанымі лапаткамі і прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, апяразанымі ліштвамі з замковымі камянямі. Атынкоўка і пабелка архітэктурнага дэкору кантрастна вылучае яго на фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен. Бляшаны дах па цэнтры завершаны двух'ярусным васьмігранным барабанам з цыбулепадобным купалам. Прамавугольны ўваходны праём і паўкруглая люкарна над ім вылучаны атынкаванымі ліштвамі.

Унутраная прастора з парамі драўляных слупоў размежавана на тры нефы. Апсіда вылучана драўляным разным іканастасам з паўкруглай салеяй перад ім. Над уваходам кансольна выступаюць хоры. Абраз 18 -19 ст. «Святая Магдаліна».

На восі царквы размешчана двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая брама-званіца з макаўкай, выкладзена з бутавага каменю майстрамі з г. Высокае Камянецкага р-на.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
  1. НГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 20, спр.265.