Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Ляхаўцы)
Царква Раства Багародзіцы — праваслаўны храм у вёсцы Ляхаўцы, Маларыцкі раён. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. Царква Раства Багародзіцы — помнік народнага дойлідства з рысамі стылю барока.
Праваслаўны храм | |
Царква Раства Багародзіцы | |
---|---|
51°48′40″ пн. ш. 24°12′00,76″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Ляхаўцы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства з рысамі стылю барока |
Дата пабудовы | 1713 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000510 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1713 годзе з дрэва як уніяцкая. У 1858 г. адноўлена, узведзена драўляная званіца. У 1964 г. царква закрыта, у 1988 г. адноўлена разам з прыходам.
Архітэктура
правіцьХрам трохзрубны, падоўжна-восевай кампазіцыі. Складаецца з прамавугольнага асноўнага аб'ёму, апсіды, бабінца з трапецападобным тамбурам. Першапачаткова зрубы мелі самастойныя вярхі, у паўночна-заходняй частцы над бабінцам была званіца. Асноўны аб'ём і бабінец накрыты агульным двухсхільным дахам, які пераходзіць у вальмавы над тамбурам. Алтарны зруб мае самастойнае паўвальмавае пакрыццё. Будынак звонку ашаляваны. Цэнтральны зруб прарэзаны спаранымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і завершаны барочнай двух'яруснай галоўкай.
Інтэр'ер
правіцьІнтэр'ер зальны. Цэнтральны аб'ём завершаны пірамідальным скляпеннем. Унутраная прастора бабінца і асноўнага аб'ёму злучана шырокім праёмам складанага абрысу. У аб'ёме бабінца зроблены хоры. Алтар аддзелены іканастасам, створаным у 1830-я гг., мае скляпеністае перакрыцце. Абразы ХVI-XVIII стст.: «Святы Мікалай Цудатворац», «Маці Божая Адзігітрыя» і «Спас Пантакратар», «Георгій Перамоганосец», «Маленне Іакіма і Ганны», «Барыс і Глеб».
Званіца
правіцьНа агульнай планіровачнай восі з царквой адасоблена ўзведзена 2-ярусная драўляная зрубна-каркасная званіца, верхні ярус якой прарэзаны арачнымі праёмамі і завершаны шатром.
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Ляхаўцы)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Ляхаўцы) на сайце Radzima.org
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Ляхаўцы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Ляхаўцы) на сайце «Архіварта»