Свята-Троіцкая царква (Войская)
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у гонар Святой Троіцы ў агр. Войская Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Царква Нараджэння Божай Маці | |
---|---|
![]() Царкоўная брама-званіца | |
52°24′30,55″ пн. ш. 23°37′37,68″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Войская |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Будаўніцтва | 1751—1775 гады |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Пабудавана ў паўднёва-ўсходняй частцы вёскі ў 1751—1775 гг. з дрэва як уніяцкая[1].
АрхітэктураПравіць
Помнік беларускага драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока. Вырашана прамавугольным працяглым зрубам са зрэзанымі ў алтарнай частцы вугламі, што пераходзіць у трохгранную апсіду, двухсхільны гонтавы дах над якой пераходзіць у вальмавы. Па цэнтры дах завершаны гранёнай яруснай вежачкай з галоўкай. Па баках да апсіды далучаюцца рызніцы, да галоўнага фасада — прамавугольны прытвор. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны брусамі-сцяжкамі ў прасценках.
Вуглы аздобленыя разнымі накладкамі. Дах у сярэдзіне прарэзаны гранёнай вежачкай з галоўкай.
Інтэр'ерПравіць
Інтэр'ер зальны, перакрыцце бэлечнае. У алтарнай частцы зрубу ўбудаваныя две бакавыя рызніцы, якія адкрываюцца ў апсіду балконамі. У аб'ёме бабінца — хоры. Апсіда вылучана створаным у 1830-я гг. драўляным бела-пазалочаным іканастасам, у якім высокамастацкай драўлянай разьбой выкананы царскія вароты — ажурная вязь вінаграднай лазы з 6 круглымі абразамі-таблеткамі. Абраз 18—19 стст. «Укрыжаванне». Апсіда асвятляецца 2 фігурнымі аконнымі праёмамі.
ЗваніцаПравіць
Перад царквой пастаўлена двух'ярусная брама-званіца — чацвярык на чацверыку. Ніжні шырокі 3-арачны ярус выкладзены з цэглы, з трыма лучковымі арачнымі праёмамі. Ён праз шырокі гонтавы адліў пераходзіць у шасцігранны драўляны барабан з шатровым верхам і макаўкай у завяршэнні.
Зноскі
- ↑ НГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9 — 29.
ЛітаратураПравіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- А. М. Кулагін. Праваслаўныя храмы на Беларусі. Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 2001
- Гродненский православный календарь. Православие в Брестско-Гродненской земле в конце ХІХ века, Том 1. Воронеж, 1899
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Троіцкая царква (Войская)
- Свята-Троіцкая царква (Войская) на сайце Radzima.org
- Свята-Троіцкая царква (Войская) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Троіцкая царква (Войская) на сайце «Архіварта»