Свята-Троіцкая царква (Орша)

Свята-Троіцкая царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Оршы Віцебскай вобласці. Раней была вядома як Свята-Духаўская царква. Знаходзіцца на вуліцы Ф. Скарыны, 79[1].

Праваслаўны храм
Свята-Духаўская царква
Свята-Троіцкая царква
Траецкая царква. Орша.jpg
54°29′30,80″ пн. ш. 30°24′47,70″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Орша
Канфесія Праваслаўе
Епархія Віцебская і Аршанская
Благачынне Аршанскае 
Архітэктурны стыль барока
Будаўніцтва 16241626 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000121шыфр 212Г000121
Стан дзейнічае

ГісторыяПравіць

Узведзена ў 1624—1626 гадах у складзе Куцеінскага Богаяўленскага манастыра з цэглы як Свята-Духаўская царква. У 1762 годзе была перайменавана ў Свята-Троіцкую царкву. У канцы XVIII стагоддзя было зроблена драўлянае перакрыцце, якое падзяліла храм на два ярусы: унізе размяшчаўся прастол у імя Раства Багародзіцы, наверсе — святога Апостала Андрэя Першазванага. У 1869 годзе перабудавана (паводле гісторыка І. І. Грыгаровіча, у 1819) і рэканструяваня (перакрыцце дэмантавана), у 1870 годзе спічасты дах заменены на вальмавы (крыты бляхай) з купалам на барабане, у 1885 годзе царква ўпрыгожана перадалтарным плафонам і новым іканастасам. Адрэстаўрыравана ў 1995 годзе.

АрхітэктураПравіць

Помнік архітэктуры барока. Манументальны прамавугольны ў плане аб’ём па восі заход — усход пераходзіць у працяглую 5-гранную апсіду з невялікай паўночнай рызніцай. Да франтальнага фасада далучана 4-гранная 2-ярусная вежа-званіца, шацёр якой, як і вальмавы дах апсіды, завершаны макаўкай. Першапачаткова ўсе аб’ёмы мелі самастойныя шатровыя дахі (паводле малюнка Дз. Струкава). У 1880 годзе бляшаны шатровы дах асноўнага аб’ёму быў завершаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. Галоўны і тыльны фасады завершаны барочнымі фігурнымі франтонамі, крапаванымі ў ярусы аркатурамі. Манументальнасць храма ствараецца яго магутным канструкцыйным вырашэннем і характэрнай для ранняга барока стрыманай і лаканічнай пластыкай. Плоскасныя фасады крапаваны буйнымі лапаткамі, расчлянёны 2 ярусамі арачных аконных праёмаў у прафіляваных ліштвах, апяразаны тонкапрафіляваным карнізам.

Зала і апсіда перакрыты цыліндрычным скляпеннем з падпружнымі аркамі і люнетамі. Апсіду вылучаў 6-ярусны драўляны іканастас, створаны ў 1885 годзе разам з перадалтарным настольным плафонам. У інтэр’еры сцены таксама крапаваны буйнымі лапаткамі. У 1762 (1868?) годзе прастора малітоўнай залы драўляным перакрыццем была падзелена на 2 паверхі: унізе створаны прастольны храм у гонар Раства Багародзіцы, наверсе — храм у імя святога апостала Андрэя Першазванага. Інтэр’ер упрыгожвала фрэскавая размалёўка, выкананая майстрам Рыгорам, і сюжэт «Супакойванне бурлівага мора» (1690, мастак П. Ігнатовіч). Пасля рэканструкцыі 1869 годзе інтэр’ер малітоўнай залы адноўлены ў першапачатковым стане, у манастырскіх мастацкіх майстэрнях (кіраўнік В. В. Жураўлёў) створаны 4-ярусны іканастас і абразы ў ківотах. Царква мела ацяпленне (называлася «цёплай»)[2].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць