Свята-Успенская царква (Альпень)
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Альпень (Столінскі раён). Размешчана ў цэнтры вёскі. Помнік народнага дойлідства.
Праваслаўны храм | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
52°01′09″ пн. ш. 27°09′36″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Альпень |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1784 год |
Статус |
![]() |
![]() |
Пабудавана ў 1784 г. прыхаджанамі з дрэва[1], у 1888 г. адноўлена, пабудавана званіца.
Архітэктура
правіцьХрам чатырохчасткавай падоўжана-восевай кампазіцыі: прамавугольныя ў плане прытвор, бабінец, малітоўная зала, апсіда. У кампазіцыі храма вылучаецца асноўны высокі кубападобны аб'ём малітоўнай залы, пакаты чатырохсхільны дах якога завершаны васьмігранным светлавым барабанам з гранёным цыбулеподобным купалам і макаўкай у завяршені. Такія ж завяршенні маюць двухсхільныя дахі аднолькавых зрубаў бабінца і апсіды, што стварае ярусна-пірамідальную кампазіцыю. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з сандрыкамі-франтончыкамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Тры ўваходы аформлены парталамі і люкарнамі.
Інтэр'ер
правіцьУ інтэр'еры пануе прастора малітоўнай залы, у якую адкрываецца светлы барабан, які падтрымліваецц сістэмай ветразяў. У ансамбль з царквой уваходзіць адасоблена пастаўленая чацверыковая званіца зрубнакаркаснай канструкцыі, накрытая гонтавым дахам з макаўкай у завяршенні і гарызантальна ашаляваная. Шырокі гонтавы адліў падзяляе званіцу на два ярусы.
Зноскі
- ↑ Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. Сп., 1864.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Успенская царква (Альпень)
- Свята-Успенская царква (Альпень) на сайце Radzima.org
- Свята-Успенская царква (Альпень) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Успенская царква (Альпень) на сайце «Архіварта»