Свята-Успенская царква (Кавалі)
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у вёсцы Кавалі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Праваслаўны храм | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
55°07′26″ пн. ш. 27°49′55″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Кавалі |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая |
Благачынне | Глыбоцкае |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата пабудовы | 1748 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000392 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудаваны ў 1748 годзе з дрэва як кармеліцкі касцёл. У 1840-х гадах перайшоў да праваслаўных. Істотна рэканструяваны ў канцы XIX стагоддзя. Асобна пастаўлена зрубная званіца з шатровым дахам над адкрытым каркасам 2-га яруса.
Архітэктура
правіцьПомнік драўлянага дойлідства з рысамі барока. Храм крыжовы ў плане: асноўны аб’ём з пяцігранай апсідай і бакавымі прамавугольнымі ў плане крыламі трансепта. Зруб завершаны агульным двухсхільным дахам і гарызантальна ашаляваны, сцены расчлянёны высокімі лучковымі аконнымі праёмам.
Над будынкам невялікая цыбулепадобная галоўка на васьмігранным барабане. У выніку рэканструкцыі галоўны фасад атрымаў дзве чацверыковыя вежы па баках уваходнага партала.
У інтэр’еры вылучаецца сяродкрыжжа, вычленанае фігурнымі аркамі. Зала мае плоскае бэлечнае перакрыцце.
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 233
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Успенская царква (Кавалі)
- Свята-Успенская царква (Кавалі) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Успенская царква (Кавалі) на сайце Radzima.org
- Свята-Успенская царква (Кавалі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)