Свята-Успенская царква (Магілёў)
Свята-Успенская царква — праваслаўная царква у Магілёве. Існавала ў XVII — пачатку XX стст.
Славутасць | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
![]() Успенская царква ў Магілёве. Фота 1910 года. | |
53°53′32″ пн. ш. 30°19′17″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Праваслаўе |
Архітэктурны стыль | Магілёўская школа дойлідства |
Дата пабудовы | 1670 год |
Дата скасавання | 1950 |
Стан | Знішчана |
![]() |
ГісторыяПравіць
Пабудаваная ў 1670 г. у стылі барока, на паўднёва-ўсходняй ускраіне непадалёку ад Дняпра, у комплексе з невялікай «цёплай» царквой і званіцай[1]. У храме выявіліся рысы Магілёўскай школы дойлідства. У 1863—1866 гадах перабудавана ў стылі класіцызму.
Пацярпела ў час Вялікай Айчыннай вайны. У 1950-я гады царкву зруйнавалі савецкія ўлады.
АрхітэктураПравіць
Мураваны трохапсідны крыжова-купальны храм (у плане лацінскі крыж). Асноўныя аб’ёмы былі пакрыты ўзаемна перпендыкулярнымі двухсхільнымі дахамі з трохвугольнымі франтонамі на тарцах. На сяродкрыжжы на масіўным шматгранным барабане купал з галоўкай. Невялікія паўцыркульныя апсіды, бакавыя ўваходныя тамбуры, якія прылягалі да крылаў трансепта, і гранёны тамбур галоўнага ўваходу дапаўнялі кампазіцыю і падкрэслівалі яе крыжова-цэнтрычны характар. Сцены былі расчлянёныя пілястрамі і прарэзаныя паўцыркульнымі аконнымі праёмамі ў арачных нішах. Асноўны неф быў перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі, крылы трансепта — крыжовымі скляпеннямі[1].
Зноскі
- ↑ а б Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
ЛітаратураПравіць
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
СпасылкіПравіць
Свята-Успенская царква (Магілёў) на Вікісховішчы |