Хвошч палявы
Хвошч палявы[1], Таўкачыкі (Equisetum arvense) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Хвашчовыя (Equisetaceae).
Хвошч палявы | |||||||||||||||||||
Хвошч палявы | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Equisetum arvense L., 1753 | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Назва
правіцьХвошч палявы[2], скрып[3], земляныя арэхі[4][5][6], стукі, таўкачнік[7]. Таўкачыкамі называюць толькі веснавы хвошч (спараносны).
Біялагічнае апісанне
правіцьШматгадовая расліна вышынёй да 40, рэдка да 50 см, жорсткая ад вялікай колькасці крэмнію[8]. Надземныя парасткі дыморфныя:
Генератыўныя (спараносныя) парасткі негалінастыя, ружаватыя, бураватыя, сакаўныя, з похвамі з 6-16 трохкутнымі бурымі ліставымі зубцамі, якія свабодныя або зрослыя не да верху і не маюць напаўпразрыстага плёнкавага аблямавання. Пасля паспявання спораў вясновыя бясхларафільныя парасткі адміраюць ці (значна радзей) становяцца зялёнымі, утвараюць бакавыя галінкі і тады неадрозныя ад вегетатыўных сцёблаў.
Вегетатыўныя парасткі звычайна 15-50 см вышынёй, 1,5-5 мм у дыяметры, ярка-зялёныя, галінастыя, мяккія, з трубчастымі похвамі з чорных зубцоў з белай аблямоўкай. Эпідэрміс сцябла гладкі.
Карэнішча доўгае, паўзучае, чарнаватае, глыбока апускаецца ў зямлю[8].
Каласкі 2-3 см даўжынёй, амаль цыліндрычныя.
Пашырэнне і экалогія
правіцьРасліна распаўсюджана ў субарктычных, умераных і трапічных рэгіёнах Еўразіі ад Ісландыі, Вялікабрытаніі і Партугаліі на захадзе да Карэі і Японіі на ўсходзе, на ўсёй тэрыторыі Паўночнай Амерыкі, ад субарктыкі Канады і Аляскі да паўднёвых штатаў ЗША[9].
Расце на ўмерана вільготных месцах з друзлымі глебамі, у тым ліку на пойменных лугах, паравых палях[8]. Звычайны ў пасевах як пустазелле па ўсёй тэрыторыі Беларусі[8], расце на палях і агародах, на лугах, у садах, сярод хмызняку, уздоўж дарог.
Спараносіць увесну.
Выкарыстанне
правіцьВясновыя (генератыўныя) парасткі гатуюць і ўжываюць у ежу.
У навуковай медыцыне выкарыстоўваюць надземную частку расліны — лац.: Herba Equiseti[8]. Настоі хвашчу ўжываюць як мачагонны, супрацьзапаленчы, кроваспыняючы, агульнаўмацавальны, раназажыўляльны і звязальны сродак. Дапамагаюць яны пры сардэчнай недастатковасці, паляпшаюць водна-солевы абмен.
У народнай медыцыне прымяненне хвашчу такое ж, акрамя гэтага, траву хвашчу ўжываюць пры лячэнні злаякасных новаўтварэнняў, вонкавых і ўнутраных крывацёкаў, жоўцева- і нырачнакаменнай хваробы[8]. Не рэкамендуецца прыём на працягу доўгага часу (больш за тры месяцы).
Супрацьпаказаны пры вострым нефрыце[8].
У кветкаводстве адвар хвашчу палявога выкарыстоўваецца для прафілактыкі шэрагу захворванняў дэкаратыўных садовых раслін. Дзякуючы крэмніевай кіслаце, якая змяшчаецца ў хвашчы, у апрацаваных адварам раслін павышаецца супраціўляльнасць некаторых грыбным хваробам і шкоднікам (сопкая раса, чорная плямістасць руж, іржа, кляшчы (Tetranychus urticae))[10].
У старажытныя часы палявы хвошч меў высокую вартасць як сыравіна ў вытворчасці крэмніевай кіслаты.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 49. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
- ↑ а б в г д е ё Хвощ полевой // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 62-64. — 592 с. — 120 000 экз.
- ↑ Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
- ↑ Панкратова Г. Болезни роз. Архівавана 13 мая 2012.
Галерэя
правіць-
Агульны выгляд вегетатыўных парасткаў
-
Сцябло з лістамі
-
Стробіл
Літаратура
правіць- Вынаеў Г. У. Хвошч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Лекарственные растения луга. — М.: Изобразительное искусство, 1993. — С. 56—57.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 27. Equisetum arvense L. — Хвощ полевой // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 101. — ISBN 8-87317-091-6.
- Петухов А. В., Кордюков А. В., Баранчук-Червонный Л. Н. Атлас сосудистых растений окрестностей Южно-Сахалинска. — Южно-Сахалинск: Эйкон, 2010. — С. 38. — 220 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-5-904209-05-6.
Спасылкі
правіць- Хвощ полевой: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)