Спаса-Праабражэнская царква (Астрашыцкі Гарадок)

Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у в. Астрашыцкі Гарадок (Мінскі раён). Размешчана на могілках. Пабудавана ў 1943 г. з дрэва. Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства.

Праваслаўны храм
Спаса-Праабражэнская царква
Астрашыцкі Гарадок. Царква.jpg
Царква ў гонар Праабражэння Гасподняга
54°04′22″ пн. ш. 27°41′50″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Астрашыцкі Гарадок
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Мінская і Заслаўская
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата пабудовы 1943 год
Стан Перабудоўваецца

АрхітэктураПравіць

Зруб царквы накрыты двухсхільным дахам, які па цэнтры завершаны васьмігранным шатровым барабанам. Да галоўнага фасада далучана трох'яруная (два васьмерыкі на чацверыку) шатровая званіца. Над апсідай пастаўлена макаўка. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

На могілках побач з царквой стаіць драўляная капліца Святой Ганны, пабудавана ў 19 ст.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць