Мінская епархія — галоўная епархія Беларускай праваслаўнай царквы. Аб’ядноўвае прыходы на тэрыторыі Мінска і Мінскага раёна. Уваходзіць у склад Мінскай мітраполіі.

Мінская епархія
Кафедральны сабор Сашэсця Святога Духа
Агульныя звесткі
Краіна  Беларусь
Епархіяльны цэнтр Мінск
Заснавана 24 красавіка 1793
Плошча
  • 2 348 км²
Кіраванне
Кіруючы архірэй мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін (Тупека) (з 25 жніўня 2020)
Кафедральны храм Сабор Сашэсця Святога Духа ў Мінску
Другі кафедральны храм Спаса-Праабражэнскі сабор у Заслаўі
Статыстыка
Благачынняў 10
Прыходаў 94
Храмаў 87
Манастыроў 4
Святароў 276
Сайт pravminsk.by
Карта
Епархія на карце Беларусі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Утворана пасля другога падзела Рэчы Паспалітай 24 красавіка 1793 года. Першапачаткова дзейнічала на тэрыторыях Мінскага, Ізяслаўскага і Брацлаўскага генерал-губернатарстваў. Пасля трэцяга падзела Рэчы Паспалітай епархія ўключала тэрыторыі Мінскай, Віленскай, Слонімскай (да 1797 года) і Гродзенскай губерняў.

У 1833 годзе ў сувязі з аднаўленнем Полацкай і Віленскай епархіі тэрыторыя Мінскай епархіі паменшана да межаў Мінскай і Гродзенскай губерняў. З 1840 года епархія ахоплівала толькі Мінскую губернію, налічвалася 575 прыходаў. Тады ж у Мінску пачала дзейнічаць пераведзеная са Слуцка духоўная семінарыя.

У 1869 годзе ў епархіі пачалося выданне «Минских епархиальных ведомостей». У 1910 годзе ў складзе епархіі было заснавана Слуцкае вікарыяцтва. Напярэдадні Першай сусветнай вайны ў епархіі было 566 прыходаў, 4 мужчынскія і 2 жаночыя манастыры, 5 духоўных вучылішчаў і семінарыя, дзейнічалі 1230 храмаў (у тым ліку дамовыя цэрквы і капліцы)[1].

Па выніках Рыжскай мірнай дамовы заходняя частка епархіі апынулася ў складзе Польшчы пад юрысдыкцыяй Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

У ліпені 1922 года епархія ўвайшла ў склад абвешчанай Мінскай мітраполіі. Мітрапалітам стаў епіскап Мінскі Мелхіседэк, які такім чынам узначаліў усю праваслаўную царкву ў БССР. У выніку рэпрэсій супраць духавенства ў 2-й палове 1930-х гадоў епархія фактычна спыніла функцыяванне.

Падчас нямецкай акупацыі ў кастрычніку 1941 года дзейнасць епархіі аднавілася ў рамках Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы[1].

У 1950-я гады ў сувязі з тым, што епіскапы на іншыя беларускія кафедры не прызначаліся, Мінская епархія ў рангу мітраполіі з’яўлялася адзінай у БССР, падпарадкоўваючыся Маскоўскаму патрыярхату.

З 1989 года епархія адносіцца да Беларускага экзархата Маскоўскага патрыярхата РПЦ. У тым жа годзе аднавілася выданне «Минских епархиальных ведомостей». З 1992 да 2014 года межы епархіі супадалі з межамі Мінскай вобласці. Станам на 2000 год, у яе склад уваходзілі 20 благачынных акруг, 279 прыходаў, 183 храмаў і 10 капліц, 4 манастыры, Мінская духоўная семінарыя, Мінская духоўная акадэмія і Мінскае духоўнае вучылішча[1].

23 кастрычніка 2014 года рашэннем Святога сінода са складу Мінскай епархіі былі вылучаны Барысаўская, Маладзечанская і Слуцкая епархіі. Мінская епархія была абмежавана тэрыторыямі Мінска і Мінскага раёна. Разам з Барысаўскай, Маладзечанскай і Слуцкай епархіямі яна ўвайшла ў склад Мінскай мітраполіі[2].

Навучальныя ўстановы правіць

Духоўнымі навучальнымі ўстановамі епархіі з’яўляюцца:

Манастыры правіць

У склад епархіі ўваходзяць пяць манастыроў:

Тытулы кіруючых архірэяў правіць

  • Мінскі, ізяслаўскі і браслаўскі (1793—1795).
  • Мінскі і літоўскі (1795—1833).
  • Мінскі і гродзенскі (1833—1840).
  • Мінскі і бабруйскі (1840—1878).
  • Мінскі і тураўскі (1878—1922).
  • Мінскі і беларускі (1922—1989).
  • Мінскі і слуцкі (1991—2014)[1].
  • Мінскі і заслаўскі (з 2014)[2].

Епіскапы правіць

Благачынныя акругі правіць

 
Межы Мінскай епархіі ў 1992—2014 гадах

Зноскі

  1. а б в г Рэлігія і царка на Беларусі. Энцыклапедычны даведнік // Мінск, Беларуская энцыклапедыя, 2001. С. 205—206
  2. а б Гісторыя Мінскай епархіі . Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы. Праверана 05.02.2019.
  3. Мінская праваслаўная епархія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
  4. Мінская епархія (бел.) — Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы
  5. Манастыры Мінскай епархіі Архівавана 2 лютага 2020. (руск.). — Афіцыйны сайт Мінскай епархіі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць