Капліца Святой Ганны (Астрашыцкі Гарадок)
Капліца Святой Ганны — праваслаўны храм у в. Астрашыцкі Гарадок (Мінскі раён). Размешчана на могілках побач са Спаса-Праабражэнскай царквой. Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства. Пабудавана ў XIX ст. з дрэва.
Праваслаўны храм | |
Капліца Святой Ганны | |
---|---|
54°04′22,33″ пн. ш. 27°41′49,88″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Астрашыцкі Гарадок |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Мінская і Заслаўская |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1809 год |
Архітэктура
правіцьКвадратны зруб пераходзіць у апсіду трохсценак, над якім двухсхільны дах мае вальмавую форму. Вынас даху на галоўным фасадзе падтрыманы двума слупамі і завершаны чацверыковай званіцай. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Капліца Святой Ганны (Астрашыцкі Гарадок) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Капліца Святой Ганны (Астрашыцкі Гарадок) на сайце Radzima.org
- Капліца Святой Ганны (Астрашыцкі Гарадок) на сайце Глобус Беларусі (руск.)