Спаса-Праабражэнскі манастыр (Хмелева)

Спаса-Праабражэ́нскі манасты́р у Хме́леве, Хме́леўскі манасты́р — мужчынскі манастыр у вёсцы Хмелева Жабінскаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У манастыры захоўваецца Спіс міратачывай Чанстахоўскай іконы Божай Маці. Паводле падання Чанстахоўская ікона адносіцца да ліку тых сямідзесяці ікон, якія былі напісаны апосталам Лукой[1].

Манастыр
Спаса-Праабражэнскі манастыр
Звон і царква на марцы 2007 г.
Звон і царква на марцы 2007 г.
52°15′06″ пн. ш. 23°53′17″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Хмелева
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Архітэктурны стыль Заходнепалеская школа дойлідства
Першае згадванне XVIII ст.[1]
Рэліквіі і святыні Спіс міратачывай Чанстахоўскай іконы Божай Маці, старажытная ікона свц. Мікалая Цудатворца
Настаяцель ігумен Серафім
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Было знята два фільмы, прысвечаныя настаяцелю манастыра Серафіму і яго абіцелі — «Серафімавы браты» і «Адзін дзень з жыцця манаха»[1].

Царква ў гонар Праабражэння Гасподняга

правіць

На заходняй ускраіне вёскі, каля могілак. Пабудавана ў 1771 — 1774 гг. з дрэва, перабудоўвалася ў 1860-я гг., адрамантавана ў 1985 г. У 19 ст. перад царквой адасоблена пастаўлена драўляная двух'ярусная званіца каркаснай канструкцыі. Па пастанове Сінода Беларускага Экзархата 2.3.2000 г. пры царкве створана Спаса-Праабражэнская мужчынская пустынь.

Архітэктура

правіць

Помнік народнага дойлідства з рысамі стылю барока. Мае цэнтрычна-крыжовую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю з пяціграннай апсідай і бакавымі рызніцамі. Сяродкрыжжа вальмавых бляшаных дахаў завершана фігурнай барочнай вежай з макаўкай. Да галоўнага фасада дабудаваны нізкі шырокі прытвор з лесвічным каскадам. Вертыкальна ашаляваныя фасады члянёны прамавугольнымі і стральчатымі акрннымі праёмамі і бусамі-сцяжкамі ў прасценках, па вуглах дэкарыраваны руставанымі лапаткамі. Храм узняты на высокі падмурак.

Інтэр'ер

правіць

У інтэр'еры 2 калоны падтрымліваюць бэлькі прасветаў бакавых прыдзелаў, над уваходам хоры. Драўляны іканастас, створаны ў 1830-я гг., вылучае апсіду. Абразы 18 — 19 ст. : «Маці Божая Чэнстахоўская», «Архідыякан Сцяфан», «Феадосій Чарнігаўскі» У 1889 г. ў асноўны ківот быў памешчаны абраз «Маці Божая», набыты прыхаджанамі ў гонар выратавання імператара Аляксандра II ад забойства ў 1888 г.[2]

Царква ў гонар Чанстахоўскай іконы Маці Божай

правіць

Перад Праабражэнскай царквой. Пабудавана ў 2002 г. з цэглы. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам, да якога далучана пяцігранная апсіда. Двухсхільны чарапічны дах па цэнтры завершаны цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. Уваход адзначаны двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі.

Зноскі

  1. а б в Спасо-Преображенская церковь в д.Хмелево. Хмелевский монастырь
  2. НГАБ у г. Гродна, ф.1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9 — 29.

Літаратура

правіць
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
  • Хмелеўская Праабражэнская царква // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. С. 34.

Спасылкі

правіць