Спіс прэзідэнтаў Францыі

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Спіс змяшчае ўсіх прэзідэнтаў Францыі, а таксама часовых выканаўцаў іх абавязкаў і асоб, якія фактычна выконвалі прэзідэнцкія функцыі, з моманту заснавання гэтай пасады ў 1848 годзе. Больш падрабязную інфармацыю пра пасаду можна знайсці ў артыкуле Прэзідэнт Францыі.

Парадкавы
нумар
Выява Імя і прозвішча Гады праўлення Заўвагі
Другая рэспубліка (1848—1852)
1 Шарль Луі Напалеон Банапарт 1848—1852 У 1852 годзе абвясціў сябе імператарам.
Трэцяя рэспубліка (1875—1940)
2 Луі Адольф Цьер 1871—1873 Падаў у адстаўку.
3 Патрыс дэ Мак-Магон 1873—1879 Падаў у адстаўку.
4 Жуль Грэві 1879—1887 Пераабраны на другі тэрмін у 1885/1886 гадах, падчас якога падаў у адстаўку.
5 Мары Франсуа Садзі Карно 1887—1894 Забіты на пасадзе.
6 Жан Казімір-Пер’е 1894—1895 Падаў у адстаўку.
7 Фелікс Фор 1895—1899 Памёр на пасадзе.
8 Эміль Лубэ 1899—1906
9 Арман Фальер 1906—1913
10 Раймон Пуанкарэ 1913—1920
11 Поль Дэшанель 1920 Падаў у адстаўку.
12 Аляксандр Мільеран 1920—1924 Падаў у адстаўку.
13 Гастон Думерг 1924—1931
14 Поль Думер 1931—1932 Забіты на пасадзе.
15 Альбер Лебрэн 1932—1940 Пераабраны на другі тэрмін у 1939 годзе. Фактычна склаў прэзідэнцкія паўнамоцтвы пасля ўсталявання рэжыму Вішы.
Рэжым Вішы (1940—1944)
Анры Філіп Петэн 1940—1944 Займаў пасаду «Кіраўніка дзяржавы», г.зн. фармальна не быў прэзідэнтам
Часовы ўрад рэспублікі (1944—1947)
З фармальнага пункту гледжання кіраўнікі французскай дзяржавы гэтага перыяду не з'яўляліся прэзідэнтамі.
Шарль дэ Голь 1944—1946
Фелікс Гуен 1946
Жорж Бідо 1946
Выканаўца
абавязкаў
Венсан Арыёль 1946 Старшыня Устаноўчага сходу.
Леон Блюм 1946—1947
Чацвёртая рэспубліка (1947—1959)
16 Венсан Арыёль 1947—1954
17 Рэнэ Каці 1954—1959
Пятая рэспубліка (1959 — да цяперашняга часу)
18 Шарль дэ Голь 1959—1969 Пераабраны на другі тэрмін у 1965 годзе, падчас якога падаў у адстаўку.
19 Жорж Пампіду 1969—1974 Памёр на пасадзе.
20 Валеры Жыскар д’Эстэн 1974—1981
21 Франсуа Мітэран 1981—1995 Пераабраны на другі тэрмін у 1988 годзе
22 Жак Шырак 1995—2007 Пераабраны на другі тэрмін у 2002годзе
23 Нікаля Сарказі 2007—2012
24 Франсуа Аланд 2012—2017
25 Эманюэль Макрон з 2017 Пераабраны на другі тэрмін у 2022 годзе

Гл. таксама

правіць