Абалонь (станцыя метро)
«Абало́нь» (укр.: Оболо́нь, ⓘ) — 21-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі, паміж станцыямі «Пачайна» і «Мінская». Адкрыта 19 снежня 1980 года. Пасажырапаток — 38,9 тыс. чал./суткі (2009 год).
«Абалонь» укр.: Оболонь | |
---|---|
Кіеўскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 19 снежня 1980 года |
Праектная назва | Абалонь І, Александра Карнейчука |
Раён | Абалонскі |
Тып платформаў | астраўная |
Даўжыня платформаў, м | 100 |
Шырыня платформаў, м | 10 |
Узведзена | Кіеўметрабуд |
Выхад да вуліц |
Вул. Герояў палка «Азоў», Абалонскай плошчы, Абалонскага праспекта |
Час адкрыцця | 05:28 |
Код станцыі | 212 |
Суседнія станцыі | Станцыя метро Мінская і Пачайна |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва
правіцьЦяперашняя назва ад жылога масіву, у якім размешчана станцыя, — з 1993 года. Раней станцыя мела назву «Праспект Карнейчука».
Канструкцыя
правіцьСтанцыя дробнага залажэння. Мае падземную залу з астраўной пасадачнай платформай. Скляпенні залы абапіраюцца на два рады калон. Мае два выхады ў падземныя пераходы з павільёнамі з лёгкіх канструкцый на скрыжаванні Абалонскага праспекта і вуліцы Герояў палка «Азоў». Выхад падземнага пераходу, размешчанага на паўднёвым баку станцыі, злучаны з уваходам у гандлёвы комплекс.
Абсталяванне
правіцьУ пошуках аб’ёмна-прасторавага рашэння станцыі архітэктары імкнуліся стварыць гармонію паміж метро і навакольным асяроддзем: у пошуках сродкаў арганізацыі прасторы яны як бы працягнулі наземную магістраль сучаснага горада ў падземную. Шэрагі шасцігранных калон залы ствараюць агульнае ўражанне шырокага светлага праспекта.
Над калонамі знаходзяцца апорныя бэлькі, на якіх размешчана закарнізнае і адкрытае асвятленне і дэкаратыўныя арнаментальныя пластыкавыя краты. Шляхавыя сцены станцыі аформленыя фрызамі на тэмы тэатра, літаратуры і мастацтва (паколькі станцыя была першапачаткова названа ў гонар пісьменніка і драматурга Аляксандра Карнейчука). Дапаўняюць мастацкае афармленне шэрагі шасцігранных калон з шэра-блакітнага і ружовага мармуру. Падлога абліцавана паліраванымі светла-шэрымі і чорнымі плітамі.
Галерэя
правіць-
Інтэр'ер станцыі
-
Назва станцыі на шляхавай сцяне
-
Коўка на шляхавай сцяне
-
Коўка на шляхавай сцяне
Рэжым працы
правіцьАдкрыццё — 5:35, закрыццё — 0:06.
Адпраўленне першага цягніка ў напрамку:
- ст. «Герояў Дняпра» — 5:59
- ст. «Тэрэмкы» — 5:39
Адпраўленне апошняга цягніка ў напрамку:
- ст. «Герояў Дняпра» — 0:23
- ст. «Тэрэмкы» — 0:09
Крыніцы
правіцьСпасылкі
правіць- Звесткі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна
- Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Архівавана 19 красавіка 2017.
- Веб-энциклопедия Киева Архівавана 10 мая 2021. (укр.)