Міхалова (станцыя метро)

станцыя метро ў Мінску, Беларусь
(Redirected from Станцыя метро Міхалова, Мінск)

Міхалова (трансліт.: Michalova) — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна паміж станцыямі «Грушаўка» і «Пятроўшчына». Уведзена ў эксплуатацыю 7 лістапада 2012 годзе. Размешчана на скрыжаванні вуліцы Гурскага і праспекта Дзяржынскага (Маскоўскі раён).

«Мiхалова»
Мінскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 7 лістапада 2012 года
Тып Калонная трохпралётная
Колькасць платформаў адна
Тып платформаў астраўная
Форма платформаў прамая
Архітэктары М. Мікалаевіч, У. Дзядзюля
Узведзена УП «Мінскметрабуд»
Выхад да вуліц праспекту Дзяржынскага, вул. Гурского, вул. Уманская 1-я
Код станцыі 112
Суседнія станцыі Грушаўка і Пятроўшчына
Commons-logo.svg Мiхалова на Вікісховішчы
Маскоўская лінія
Смаленская
Уручча
Барысаўскі тракт
Усход
Маскоўская
Парк Чалюскінцаў
Акадэмія навук
Плошча Якуба Коласа
Плошча Перамогі
Кастрычніцкая
Плошча Леніна
Інстытут культуры
ЦЧ-1 «Маскоўскае»
Грушаўка
Міхалова
Пятроўшчына
Малінаўка
Шчомысліца

ГісторыяEdit

У аснове назвы ляжыць назва былой вёскі Міхалова[1], у сувязі з чым у інтэр’еры прысутнічае тэма прыроды — халодны заход.

Будаўніцтва пачалося ў 2007 годзе. Першапачаткова станцыя праектавалася з двума ўваходнымі вестыбюлямі, абсталяванымі эскалатарамі. У далейшым праект станцыі зведаў змены, станцыя была запраектавана на метр бліжэй да зямлі, што дазволіла выключыць неабходнасць устаноўкі эскалатараў.[2] Станцыі «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына» былі адкрыты 7 лістапада 2012 года[3] у складзе 4-й чаргі першай лініі Мінскага метрапалітэна.

Зноскі