Міхалова (станцыя метро)
Міхалова (трансліт.: Michalova) — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна паміж станцыямі «Грушаўка» і «Пятроўшчына». Уведзена ў эксплуатацыю 7 лістапада 2012 годзе. Размешчана на скрыжаванні вуліцы Гурскага і праспекта Дзяржынскага (Маскоўскі раён).
«Міхалова» руск.: Михалово | |
---|---|
Мінскі метрапалітэн | |
| |
Дата адкрыцця | 7 лістапада 2012 года |
Тып | Калонная трохпралётная |
Колькасць платформаў | адна |
Тып платформаў | астраўная |
Форма платформаў | прамая |
Архітэктары | М. Мікалаевіч, У. Дзядзюля |
Узведзена | УП «Мінскметрабуд» |
Выхад да вуліц | праспекту Дзяржынскага, вул. Гурского, вул. Уманская 1-я |
Код станцыі | 112 |
Суседнія станцыі | Грушаўка і Пятроўшчына |
![]() |
ГісторыяПравіць
У аснове назвы ляжыць назва былой вёскі Міхалова[1], у сувязі з чым у інтэр’еры прысутнічае тэма прыроды — халодны заход.
Будаўніцтва пачалося ў 2007 годзе. Першапачаткова станцыя праектавалася з двума ўваходнымі вестыбюлямі, абсталяванымі эскалатарамі. У далейшым праект станцыі зведаў змены, станцыя была запраектавана на метр бліжэй да зямлі, што дазволіла выключыць неабходнасць устаноўкі эскалатараў.[2] Станцыі «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына» былі адкрыты 7 лістапада 2012 года[3] у складзе 4-й чаргі першай лініі Мінскага метрапалітэна.