Станіслаў Ксаверый Прушынскі

Станіслаў Ксаверый Прушынскі (польск.: Stanisław Ksawery Prószyński; каля 1768 — 24 красавіка 1813, маёнтак Лошыца[1]) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Станіслаў Ксаверый Прушынскі
Любіч
Любіч
падкаморы менскі[d]
дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага[d]
1789 — 1790
Нараджэнне каля 1768
Смерць 24 красавіка 1813(1813-04-24)
Месца пахавання
Род Прушынскія
Бацька Антоній Прушынскі[d]
Маці Багуміла з Грабоўскіх[d]
Жонка Ганна з Сямашкаў[d]
Дзеці Станіслава Тэкля з Прушынскіх[d], Яўстах Прушынскі і Фелікс Раймунд Прушынскі
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава

Біяграфія правіць

Прадстаўнік старажытнага шляхецкага роду Прушынскіх герба «Любіч». Нарадзіўся каля 1768 года ў сям’і Антонія Прушынскага, падкаморыя менскага[1].

Падкаморы менскі (1775), дэпутат і пісар Галоўнага Трыбунала ВКЛ у 1789—1790 гг., з 1792 года ротмістр 29-й харугвы 2-й (пяцігорскай) брыгады нацыянальнай кавалерыі войскаў ВКЛ[1].

Кавалер Ордэна Св. Станіслава[1].

Памёр 24 красавіка 1813 года ў маёнтку Лошыца, пахаваны там жа[1].

Сям’я правіць

У шлюбе з Ганнай з Сямашкаў (каля 1770 — 31 мая 1820, двор Лошыца, пахавана ў маёнтку Новы Двор), дачкой Андрэя Сямашкі (да 1741—1777)[1]. Дзеці[1]:

Маёнткі правіць

Валодаў маёнткамі Новы Двор, Трасцянец і Лошыца ў Менскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага, а пазней у Мінскім павеце Мінскай губерні Расійскай Імперыі.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ПРОШИНСКИЙ (ПРУШИНСКИЙ) Евстафий Станиславович // Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793-1917) : биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск: Беларусь, 2016. — 398 с. — ISBN 978-985-01-1200-2.