Рэлігія Старажытнага Егіпта
Старажытнаегіпецкая рэлігія — рэлігійныя вераванні і рытуалы, практыка ў Старажытным Егіпце, пачынаючы з дадынастычнага перыяду і да прыняцця хрысціянства. За сваю шматтысячагадовую гісторыю старажытнаегіпецкая рэлігія прайшла праз розныя этапы развіцця: ад Старажытнага, Сярэдняга і Новага царстваў да позняга і грэка-рымскага перыяду.
У Старажытным Егіпце існавала падабенства адной агульнай рэлігіі, а таксама была вялікая разнастайнасць мясцовых культаў, прысвечаных пэўным божаствам. Большасць з іх мела генатэістычны характар (засяроджанасць на глыбокай пашане аднаму бажаству з адначасовым прызнаннем іншых божастваў) і таму егіпецкая рэлігія разглядаецца як політэістычная[1]. Праіснаваў таксама нядоўга культ атанізму , які можна разглядаць як монатэістычны. Некаторыя егіптолагі сцвярджаюць, што ў Старажытным Егіпце здаўна існавалі монатэістычныя тэндэнцыі[2][3].
Крыніцы
правіць- ↑ Assmann 2001, p. 11.
- ↑ Simson Najovits. Egypt, trunk of the tree. — Algora Publishing, 2004. — Т. II. — С. 88—100. — 368 с. — ISBN 0875862578.
- ↑ Гордон А., Зубов А. Б., Кормышева Э. Е. Боги Древнего Египта // Диалоги с Александром Гордоном. — 2003.
Літаратура
правіць- Assmann, Jan (2001) [1984]. The Search for God in Ancient Egypt. Lorton, David transl. Cornell University Press. ISBN 0-8014-8729-3.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэлігія Старажытнага Егіпта