Балканскія горы

(Пасля перасылкі з Стара-Планіна)

Балканскія горы[1], Ста́ра-Планіна́[1] (балг.: Ста́ра планина́, Балка́н, сербск.: Стара планина, стар.-грэч.: Αἶμος, лац.: Haemus) — буйная горная сістэма ў Балгарыі (заходнія адгор’і таксама на тэрыторыі сучаснай Сербіі).

Балканскія горы
балг. Ста́ра планина́, Балка́н, серб. Стара планина, ст.-грэч. Αἶμος
Горы Стара-Планіна перасякаюць тэрыторыю Балгарыі з захаду на ўсход (здымак са спадарожніка NASA)
Горы Стара-Планіна перасякаюць тэрыторыю Балгарыі з захаду на ўсход (здымак са спадарожніка NASA)
Краіна
Перыяд утварэннякайназой 
Даўжыня555 км
Найвышэйшая вяршыняБоцеў 
Найвышэйшы пункт2376 м 
Балканскія горы (Балгарыя)
Балканскія горы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перасякаюць Балгарыю з захаду на ўсход, падзяляючы яе на Паўночную і Паўднёвую Балгарыю. Даўжыня гор — каля 555 км, вышыня да 2376 м (гара Боцеў)[1]. З’яўляюцца натуральным працягам Паўднёвых Карпат, перасечаныя ракой Дунай ля Жалезных варот. Сталі асновай назваў Балканскі паўвостраў і Балканы.

Геалогія правіць

Горы складзены пераважна з гранітаў дакембрыю і палеазою, сланцаў, мезазойскіх вапнякоў, пясчанікаў, флішу. Развіты карст. Маюцца радовішчы медных, свінцова-цынкавых і жалезных руд, каменнага і бурага вугалю, шматлікія мінеральныя крыніцы.

Рэльеф і гідраграфія правіць

Вяршыні гор згладжаныя. Пакатыя паўночныя схілы пераходзяць у перадгор’і. Паўднёвыя схілы больш стромкія, прарэзаныя далінамі рэк Іскыр, Луда-Камчыя.

Карставыя пячоры правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць