Старэўскі шклозавод
Старэ́ўскі шклозавод[1] — колішняе прамысловае прадпрыемства, якое дзейнічала ў 1897—1925 гадах на паўднёвы ўсход побач вёскі Старэва Бабруйскага павета (цяпер у Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Пры заводзе быў рабочы пасёлак Завод Старэва.
Старэўскі шклозавод | |
---|---|
Краіна |
Напэўна, кіраўніком завода быў купец Файнберг. У 1913—1916 гадах прадпрыемства належала «Таварыству Старэўскага хрустальнага і лесапільнага заводаў».
Завод вырабляў шкляныя лямпы выдзіманыя і прасаваныя, лямпавае шкло, чарніліцы, бутэлькі, слоікі, хрустальныя вырабы. Пад уплывам амерыканскага мастака па шкле Луіса Камфара Ціфані завод вырабляў розныя рэчы з пакрыццём срэбнай фольгай (куфлі, чаркі, вазы для кветак, цукарніцы і інш.). Працавалі мясцовыя майстры, сярод якіх былі нашчадкі ўрэцкага роду гравіроўшчыкаў XVIII стагоддзя Рымашэўскіх — Іосіф Іванавіч з сынам, а таксама чэхі, немцы і бельгійцы[2].
На Старэўскім шклозаводзе неаднаразова адбываліся забастоўкі рабочых. У жніўні 1905 года забастоўшчыкі прад’явілі патрабаванні аб паляпшэнні іх побыту, аднак, як адзначана ў данясенні мінскага губернатара, уладальнік завода спадзяваўся аб мірным урэгуляванні патрабаванняў стачачнікаў. У кастрычніку 1907 года каля 100 рабочых шклозавода спынілі працу і запатрабавалі ад кіраўніцтва павелічэння заработнай платы. Забастоўка працягвалася 4 дні і скончылася 27 кастрычніка, калі рабочыя дамовіліся з уладальнікам і працягнулі працу[3].
У 1908 годзе на міжнароднай выстаўцы ў Марселі (Францыя) прадукцыя завода была адзначана гран-пры.
Па звестках 1910 года, завод меў паравы рухавік і паравы кацёл, у 1913 годзе працавала 108 рабочых.
Вырабы Старэўскага шклозавода прадстаўлены ў экспазіцыі Слуцкага краязнаўчага музея[4].
Крыніцы
правіць- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка: у 2-х кн. Кн. 1-я / уклад. В. С. Відлога; рэдкал.: Г. Кісялёў (гал. рэд.) і інш.; маст. Э. Жакевіч. — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 462 с.: іл. ISBN 985-6302-27-7.
- ↑ Старевские заводы (руск.). Наследие Слуцкого края. Праверана 24.06.2019.
- ↑ История нашего музея (руск.)(недаступная спасылка). Дзяржаўная ўстанова «Слуцкі краязнаўчы музей». Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2019. Праверана 22.06.2019.
Літаратура
правіць- Старэўскі шклозавод // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 167. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка: у 2-х кн. Кн. 1-я / уклад. В. С. Відлога; рэдкал.: Г. Кісялёў (гал. рэд.) і інш.; маст. Э. Жакевіч. — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 462 с.: іл. ISBN 985-6302-27-7.