Стрэльскі (заказнік)

рэспубліканскі заказнік у Беларусі

Рэспубліканскі заказнік «Стрэ́льскі» — заказнік у Беларусі, на тэрыторыі Калінкавіцкага і Мазырскага раёнаў Гомельскай вобласці.

Рэспубліканскі заказнік «Стрэльскі»
Размяшчэнне БеларусьКалінкавіцкі раён, Мазырскі раён
Плошча 12 054,09 га
Дата заснавання 23 лютага 1999 года
physical
Рэспубліканскі заказнік «Стрэльскі»
Рэспубліканскі заказнік «Стрэльскі»
physical
Рэспубліканскі заказнік «Стрэльскі»
Рэспубліканскі заказнік «Стрэльскі»

Створаны 23 лютага 1999 года як рэспубліканскі ландшафтны заказнік у мэтах захавання ў натуральным стане ўнікальных прыродных комплексаў Беларускага Палесся і папуляцый дзікарослых раслін, дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, а таксама месцаў іх росту і пражывання[1]. 3 красавіка 2020 года пераўтвораны ў рэспубліканскі заказнік[2]. Кіраванне Стрэльскім заказнікам ажыццяўляюць Калінкавіцкі і Мазырскі райвыканкамы[2].

Плошча заказніка складае 12 054,09 гектараў[2]. Ландшафты ўзгорыстыя, марэнныя, эразійныя з покрывам супескаў, слаба дрэніраваных раўнін, поймы ракі Прыпяць і яе прытокаў. Перапады вышынь складаюць да 40 м. Прыроднае расліннае покрыва займае каля 80 % плошчы заказніка[3]. Пераважаюць хваёвыя лясы, шмат дубоў. Таксама сустракаюцца чорнаальховыя лясы і крапіўныя ясеннікі. У флоры налічваюцца больш за 500 відаў сасудзістых раслін, 250 відаў ніжэйшых раслін, 27 відаў з іх занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі[3]. Сярод іх венерын чаравічак сапраўдны, кураслеп лясны, кадзіла сармацкае, касач сібірскі, сальвінія плывучая і інш. У фаўне пазваночных Стрэльскага заказніка 264 віды, 20 з іх у Чырвонай кнізе Беларусі[3]. Сярод іх сцерлядзь, вусач, чарапаха балотная, паганка малая, арэшнікавая соня, вячэрніца малая і інш.

Крыніцы

правіць
  1. Постановление Савета Министров Республики Беларусь 23 февраля 1999 г. № 282 Об образовании республиканского ландшафтного заказника «Стрельский».
  2. а б в Постановление Савета Министров Республики Беларусь 3 апреля 2020 г. № 199 О преобразовании республиканского заказника «Стрельский»
  3. а б в БелЭн 2002.

Літаратура

правіць
  • Лабанок П. І. Стрэ́льскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 217. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Постановление Савета Министров Республики Беларусь 23 февраля 1999 г. № 282 Об образовании республиканского ландшафтного заказника «Стрельский» (руск.)
  • Ландшафтный заказник «Стрельский» как объект экологического туризма / Завалей В. Н. // Непрерывное географическое образование: новые технологии в системе высшей и средней школы : материалы III Международной научно-практической конференции (Гомель, 21―22 апреля 2011 г.) / [редколлегия: Г. Н. Каропа (ответственный редактор) и др.]. — Гомель, 2011. — С. 132―133.

Спасылкі

правіць