Сту́жачнікі[1] (Limenitis) — род дзённых матылёў з сямейства Німфаліды (Nymphalidae).

Стужачнікі

Стужачнік малы (Limenitis camilla)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Limenitis Fabricius, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  188602
NCBI  124410
EOL  19276
FW  245016

Пашыраны ва ўмераных шыротах і субтропіках Паўночнага паўшар’я. Ва Усходняй Еўропе і Азіі 9 відаў. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: стужачнік таполевы (Limenitis populi) і стужачнік Каміла або малы (Limenitis camilla)[1].

Характарыстыка роду правіць

Матылькі сярэдніх і буйных памераў, як правіла з яркай афарбоўкай крылаў. Размах крылаў да 80 мм. Галава з голымі вачамі (без валасінак), губныя мацавінкі пакрытыя валасінкамі. Цэнтральнае вочка на верхніх крылах можа быць як замкнёным, так і не замкнёным. Цэнтральнае вочка на задніх крылах заўсёды не замкнёнае.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць