Стэхіяметрыя

разлік адносных колькасцяў рэагентаў і прадуктаў хімічных рэакцый

Стэхіяме́трыя[1] (грэч. στοιχεῖον — «элемент» і грэч. μετρέω — «вымяраць») — раздзел хіміі, які вывучае масавыя і аб’ёмныя адносіны паміж рэчывамі ў хімічных рэакцыях, а таксама вывад хімічных формул і ўраўненняў хімічных рэакцый.

У аснове стэхіяметрыі ляжаць закон захавання масы, закон эквівалентаў, закон Авагадра, закон Гей-Люсака (закон аб’ёмных адносін), закон пастаянства саставу, закон кратных адносін, газавыя законы.

Тэрмін «стэхіяметрыя» упершыню ўвёў нямецкі хімік Е. Б. Рыхтэр у 1793 годзе.

Суадносіны, у якіх адпаведна законам стэхіяметрыі рэчывы ўступаюць у рэакцыю, называюцца стэхіяметрычнымі, гэтак жа называюцца злучэнні, састаў якіх адпавядае гэтым законам.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць