Сэрвач (возера)

Сэ́рвач — возера ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці на мяжы з Глыбоцкім раёнам.

Сэрвач
Lake Servech.jpg
Каардынаты: 55°01′52″ пн. ш. 27°34′09″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вышыня над узроўнем мора 179 м
Даўжыня 3,83 км
Шырыня 2,89 км
Плошча 4,55 км²
Аб'ём 0,00129 км³
Даўжыня берагавой лініі 12,9 км
Найбольшая глыбіня 5,2 м
Сярэдняя глыбіня 2,8 м
Плошча вадазбору 51,8 км²
Выцякаюць Сэрвач
Сэрвач (Беларусь)
Сэрвач
Сэрвач
Сэрвач (Віцебская вобласць)
Сэрвач
Сэрвач

Знаходзіцца ў басейне ракі Сэрвач (выцякае з возера), за 18 км на паўночны захад ад горада Докшыцы, каля вёсак Вешняе і Шантараўшчына, на тэрыторыі гідралагічнага заказніка Сэрвач.

Плошча паверхні возера 4,55 км². Найбольшая глыбіня 5,2 м. Даўжыня 3,83 км. Найбольшая шырыня 2,89 км. Даўжыня берагавой лініі 12,9 км. Аб'ём вады 12,9 млн. м³. Плошча вадазбору 51,8 км². Вадазбор складзены з марэнных суглінкаў і супескаў, паблізу возера забалочаны.

Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 1—З м, разараныя, на 3 невыразныя. Берагі нізкія, месцамі сплавінныя. Пойма забалочаная, пад хмызняком, на захадзе пераходзіць у забалочаную, парослую лесам нізіну. Дно выслана сапрапелем, на поўначы — торфам; мелкаводдзе пясчанае. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці 15—120 м, пашырана да глыбіні 1,5—2 м.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, карась, акунь, лінь і іншыя віды рыб.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 329. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 26. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)