Адкрыць галоўнае меню

Сядзібна-паркавы комплекс Скірмунтаў (Моладава)

Славутасць
Сядзібна-паркавы комплекс Скірмунтаў
Сядзіба ў 1937 годзе
Сядзіба ў 1937 годзе
Краіна Беларусь
Вёска Моладава
Архітэктурны стыль ампір
Аўтар праекта Ван-Грос
Заснавальнік Сымон Скірмунт
Будаўніцтва 17951798 гады

Сядзібна-паркавы комплекс Скірмунтаў — колішняя сядзіба ў в. Моладава (Іванаўскі раён), якая існавала ў канцы XVIII — пачатку XX ст. Належаў Скірмунтам.

ГісторыяПравіць

 
Сядзіба на малюнку Н. Орды

Палац пабудаваны ў 17951798 гг. Сымонам Скірмунтам паводле праекту архітэктара Ван-Гроса; меў рысы стылю ампір.

У 19051908 гг. перад уездам да сядзібы паводле праекта архітэктара Т. Раствароўскага Генрыхам Аляксандравічам Скірмунтам пабудавана капліца-пахавальня Скірмунтаў, якая захавалася да нашых дзён.

У 1939 г. палац быў разрабаваны. У 1943 г. — спалены, пазней разабраны на цэглу, а парк знішчаны.

АрхітэктураПравіць

 
Сядзіба на малюнку Н. Орды

Мураваны аднапавярховы прамавугольны ў плане на высокім цокалі будынак з трыма рызалітамі, накрыты вальмавым дахам. Сцены, аздобленыя рустам, завяршаліся антаблементам і карнізам на сухарыках. Цэнтральны рызаліт на галоўным фасадзе быў вылучаны дарычным порцікам з дзвюма парамі калон і трохвугольным франтонам, на фасадзе, што выходзіў у парк, — трохграннай галерэйкай з вальмавым пакрыццём. Бакавыя рызаліты на галоўным і паркавым фасадах былі вылучаны чатырохкалоннымі порцікамі з трохвугольнымі франтонамі. Высокія прамавугольныя вокны з франтончыкамі ў завяршэнні і скульптурнымі ўстаўкамі пад карнізамі.

Каля палаца стаяў мураваны аднапавярховы прамавугольны ў плане флігель з порцікам на галоўным фасадзе.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць