Сялява, Рапушка еўрапейская[1] (Coregonus albula) — прэснаводная і паўпрахадная рыба роду сігаў сямейства ласосепадобных.

Сялява
Muikku2.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Coregonus albula (Linnaeus, 1758)

Падвіды
Ахоўны статус
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161963
NCBI  36180
EOL  223193

НазваПравіць

Сяляўкай у Беларусі часта называюць верхаводку (укляю), рыбу сямейства карпавых, але гэта зусім не сваяк сялявы.

АпісаннеПравіць

Цела верацёнападобнае, выглядам нагадвае селядца. Спіна шэра-блакітная, бакі белаватыя, бруха белае, вочы серабрыстыя. Кормяцца планктонам, ракападобнымі, дробнай рыбай. Даўжыня да 46 см, маса сялявы да 1,2 кг (у Беларусі даўжыня да 25 см, маса да 200 г).

АрэалПравіць

Пашыраная ад Ірландыі да басейнаў Балтыйскага і Барэнцава мораў, трапляецца ў азёрах вярхоўя Волгі. Мае шмат лакальных форм. Буйная форма з Чудскага, Анежскага, Ладажскага і іншых буйных азёраў называецца рыпус. У Беларусі водзіцца пераважна на поўначы і паўночным захадзе, у глыбокіх азёрах басейна Дзвіны і Нёмана, у тым ліку у Дрывяты, Нарач і іншых.

ВыкарыстаннеПравіць

Мяса смачнае, белае, далікатнае, без дробных костак, утрымлівае да 6 % тлушчу. У свежым выглядзе сялява хутка псуецца, захоўваецца не больш за 1 суткі нават на лёдзе. Спажываюць у асноўным салёную (асабліва са спецыямі), вэнджаную, вырабляюць кансервы.

Зноскі

  1. Азёрныя рыбы //Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 48

ЛітаратураПравіць