Сяргей Львовіч Собалеў

матэматык

Сяргей Львовіч Со́балеў (руск.: Сергей Львович Соболев; 23 верасня (6 кастрычніка) 1908, Санкт-Пецярбург — 3 студзеня 1989, Масква) — савецкі вучоны, матэматык і механік. Акадэмік АН СССР (1939), Герой Сацыялістычнай Працы (1968). Доктар фізіка-матэматычных навук (1934), прафесар (1937).

Сяргей Львовіч Собалеў
руск.: Сергей Львович Соболев
Дата нараджэння 23 верасня (6 кастрычніка) 1908[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 студзеня 1989(1989-01-03)[1][2][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера матэматычная фізіка, функцыянальны аналіз, дыферэнцыяльнае злічэнне, вылічальная матэматыка і функцыя размеркавання[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук[7] (1934)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Nikolai Maximovich Günther[d][8] і Уладзімір Іванавіч Смірноў
Партыя
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія 1-й ступені Сталінская прэмія 1-й ступені Сталінская прэмія 2-й ступені Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

С. Л. Собалеў нарадзіўся 6 кастрычніка 1908 г. у Санкт-Пецярбургу. З 1918 г. сям’я жыла ў Харкаве, дзе ён вучыўся ў тэхнікуме. У 1923 г. сям’я вярнулася ў Петраград. У 1924 годзе С. Собалеў скончыў сярэднюю школу, у 1924—1925 гг. вучыўся ў 1-й Дзяржаўнай мастацкай студыі. У 1929 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Леніградскага ўніверсітэта. У 1929—1936 гг. працаваў у сейсмалагічным інстытуце АН СССР, у 1932—1943 гг. у Матэматычным інстытуце АН СССР. У 1935—1957 гг. С. Л. Собалеў прафесар МДУ.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны С. Л. Собалеў знаходзіўся ў эвакуацыі ў Казані і займаўся пытаннямі абароны.
З 1943 г. С. Л. Собалеў у Інстытуце атамнай энергіі АН СССР (намеснік дырэктара ў 1945—1958 гг.), з 1957 года дырэктар Інстытута матэматыкі Сібірскага аддзялення АН СССР і прафесар Новасібірскага ўніверсітэта.
У 1984—1989 гг. С. Л. Собалеў працаваў у Маскве галоўным навуковым саветнікам у Матэматычным інстытуце АН СССР.

Памёр С. Л. Собалеў 3 студзеня 1989 г. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Навуковая дзейнасць правіць

С. Л. Собалеву належаць працы па аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, тэорыі пругкасці, варыяцыйным злічэнні, функцыянальнай матэматыцы, матэматычнай фізіцы і інш. Падчас Вялікай Айчыннай вайны, між іншым, зрабіў разлікі дакладнасці артылерыйскай стральбы і балістычных уласцівасцяў снарадаў. Таксама прымаў удзел у атамным праекце СССР, да якога быў адным з першых прыцягнуты ў 1943 годзе[10].

Замежны член Французскай і Берлінскай акадэмій навук, ганаровы член Эдынбургскага каралеўскага таварыства, член Амерыканскага матэматычнага таварыства, ганаровы доктар навук некалькіх універсітэтаў свету[10].

Узнагароды і прэміі правіць

Лаўрэат Сталінскіх прэмій (1941, 1951, 1953), Дзяржаўнай прэміі СССР (1986).

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць