Сяргей Рыгоравіч Русак

Сяргей Русак (нар. 3 верасня 1993, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Смалявічы».

Футбол
Сяргей Русак
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Рыгоравіч Русак
Нарадзіўся 3 верасня 1993(1993-09-03)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 187,5 см
Вага 82 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Смалявічы
Нумар 39
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2010 — 2017 Беларусь Мінск 48 (2)
2012 — 2014   Беларусь Мінск-2 74 (7)
2018 Беларусь Тарпеда (Мінск) 22 (2)
2019 Расія Факел (Варонеж) 8 (0)
2019 Літва Паланга 5 (0)
2020 — Беларусь Смалявічы

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 сакавіка 2020.


Клубная кар’ераПравіць

З 2010 года выступаў за дубль футбольнага клуба «Мінск». 23 чэрвеня 2012 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў асноўнай камандзе «Мінска», выйшаўшы на замену на 71-й хвіліне матча супраць «Шахцёра». Неўзабаве пасля дэбюта быў пераведзены ў фарм-клуб «Мінск-2», у якім правёў два з паловай года. З 2013 года разам з «Мінскам-2» гуляў у Першай лізе, здолеў замацавацца ў якасці аднаго з ключавых ігракоў каманды.

Па заканчэнні сезона 2014 «Мінск-2» спыніў існаванне, але Русак падоўжыў кантракт з «гараджанамі»[2] і быў пераведзены ў асноўную каманду, у складзе якой і пачаў сезон 2015. Стаў трывала з’яўляцца на полі ў Вышэйшай лізе, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. Першую палову сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. У першай палове сезона 2017 з’яўляўся на полі нерэгулярна, але потым замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы мінчан.

У лютым 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[3], пасля чаго адправіўся на прагляд у «Гомель», аднак у выніку падпісаў кантракт з мінскім «Тарпеда»[4]. Здолеў замацавацца ў стартавым складзе каманды, у маі 2018 года не гуляў з-за траўмы.

У лютым 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў варонежскім «Факеле» і ў выніку падпісаў кантракт[5]. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2018/19.

У верасні 2019 года далучыўся да літоўскай «Палангі», дзе гуляў да канца сезона, пасля якога клуб за ўдзел у дагаварных матчах быў адпраўлены ў трэці дывізіён. У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у «Віцебску», але беспаспяхова. У сакавіку 2020 года стаў іграком «Смалявічаў»[6].

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль Мінск   10 1
2011 дубль Мінск   31 5
2012 (1) Д1 Мінск   1 0
2012 (2) Д3 Мінск-2   17 2
2013 Д2 Мінск-2   29 3
2014 Д2 Мінск-2   28 2
2015 Д1 Мінск   15 1
2016 Д1 Мінск   10 0
2017 Д1 Мінск   22 1
2018 Д1 Тарпеда   22 2
2018/19 (2) Д2 Факел   8 0
2019 (2) Д1 Паланга   5 0

Зноскі

СпасылкіПравіць