Сяргей Сяргеевіч Карыцька
Сяргей Сяргеевіч Карыцька (нар. 1952, Калоднае, Столінскі раён) — беларускі ўрач і паэт. Кандыдат медыцынскіх навук. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2002). Галоўны ўрач Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння.
Сяргей Сяргеевіч Карыцька | |
---|---|
Дата нараджэння | 1952 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, паэт, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў в. Калоднае Столінскага раёна[1]. У 1975 годзе скончыў лячэбны факультэт Гродзенскага медінстытута. Інтэрнатуру праходзіў на базе Пінскай гарбальніцы па тэрапіі, затым працаваў урачом, а са жніўня 1977 года па жнівень 1979 года галоўным урачом Парэцкай участковай бальніцы Пінскага раёна.
З 1 верасня 1979 года па жнівень 1981 года вучыўся ў клінічнай ардынатуры па ўнутраных хваробах на 2-й кафедры шпітальнай тэрапіі Мінскага медінстытута. Размеркаваны кіраўніком аддзялення рэабілітацыі інфарктных хворых, а затым і галоўным урачом санаторыя «Аксакаўшчына».
З 2004 года галоўны ўрач Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння.
Справа ўрачоў
правіцьУ 2018 годзе стаў фігурантам карупцыйнай «справы ўрачоў». З чэрвеня па жнівень 2018 года пад вартай у следчым ізалятары, пасля пад хатнім арыштам. Паводле суда, Сяргей Карыцька як галоўны ўрач рэабілітацыйнага цэнтра атрымаў ад бізнесмена Уладзіміра Ладуцькі 2 тысячы долараў у якасці «падзякі» за тое, што бальніца закупіла ў фірме, якую прадстаўляў Ладуцька, апарат ультрагукавой дыягностыкі. Яшчэ адзін такі апарат, паводле Ладуцькі, мусілі закупіць пазней. Хоць угода не адбылася, тэндар выйграў іншы пастаўшчык, бізнесмен усё роўна вырашыў аддзячыць медыку, з якім быў добра знаёмы[2].
28 студзеня 2019 года Заводскі раённы суд Мінска прызнаў вінаватым і асудзіў Карыцьку на 2,5 года абмежавання волі (так званая «хатняя хімія») без канфіскацыі маёмасці. Суд пастанавіў канфіскаваць у яго 2 тысячы долараў, але вярнуць яму 3100 долараў, 1200 еўра, зямельны ўчастак і аўто. Падсудны прызнаў сваю віну цалкам і заявіў, што абскарджваць яго не будзе[2].
Дзейнасць
правіцьМае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю па спецыяльнасцях «Арганізацыя аховы здароўя», «Тэрапія». Аўтар больш як 40 артыкулаў і тэзісаў (частка ў сааўтарстве), мае патэнт на вынаходства.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар пяці паэтычных зборнікаў. На вершы Карыцькі складалі музыку Эдуард Зарыцкі і Алег Чыркун, песні выконвалі Якаў Навуменка, ансамбль «Бяседа», Уладзімір Правалінскі[1].
Сям’я
правіцьУ шлюбе з Наталляй (гематолаг, займаецца прамянёвай дыягностыкай) мае трох дочак Ірыну, Алену, Надзею[1].
Зноскі
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», Граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, медалём «За працоўныя заслугі».
Лаўрэат прэміі ў вобласці паэзіі па Мінскай вобласці (2013) за зборнік «Зачараваны родным краем».