Сяргей Сцяпанавіч Шчагрыковіч

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Сяргей Шчагрыковіч)

Сяргей Шчагрыковіч (нар. 19 снежня 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Сяргей Шчагрыковіч
Поўнае імя Сяргей Сцяпанавіч Шчагрыковіч
Нарадзіўся 19 снежня 1990(1990-12-19)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см
Вага 69 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2010 Беларусь Партызан (Мінск) 2 (0)
2007   Беларусь МТЗ-РІПА-2 (Мінск) 26 (0)
2010   Беларусь Дынама (Брэст) 8 (0)
2011 Беларусь Дынама (Брэст) 17 (1)
2012 Беларусь Мінск 7 (0)
2013 Беларусь Смалявічы-СТІ 19 (1)
2014—2015 Беларусь Славія (Мазыр) 45 (0)
2016 Беларусь Крумкачы (Мінск) 29 (2)
2017—2018 Беларусь Слуцк 35 (0)
2019 Беларусь Рух (Брэст) 8 (0)
2020 Беларусь Астравец 16 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера правіць

Пачаў кар’еру ў мінскім МТЗ-РІПА (пазней «Партызан»). Гуляў за фарм-клуб МТЗ-РІПА-2 і дубль. Не змог заняць месца ў аснове і ўлетку 2010 года перайшоў у брэсцкае «Дынама». Пасля сезона 2011 пакінуў брэсцкі клуб і ў жніўні 2012 года стаў іграком «Мінска», але не змог замацавацца ў сталічным клубе.

У лютым 2013 года перайшоў у «Смалявічы-СТІ»[2]. Пачатак сезона прапусціў з-за траўмы, але потым замацаваўся ў аснове смалявіцкага клуба.

У студзені 2014 года па заканчэнні тэрміну кантракта пакінуў смалявіцкі клуб[3], пасля чаго спрабаваў працаўладкавацца ў «Гомелі»[4]. У выніку не падышоў гомельскаму клубу і ў лютым 2014 года апынуўся ў складзе мазырскай «Славіі», якой дапамог вярнуцца ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014. У сезоне 2015 працягваў быць асноўным іграком мазыран, выступаў на пазіцыі правага абаронцы.

У лютым 2016 года года адправіўся на прагляд у клуб «Крумкачы»[5], з якім у сакавіку падпісаў кантракт[6]. У сезоне 2016 быў асноўным правым абаронцам мінчан. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Крумкачы»[7].

У студзені 2017 года далучыўся да «Слуцка», з якім у лютым падпісаў кантракт[8]. Пачынаў сезон 2017 на лаўцы запасных, пазней стаў з’яўляцца ў асноўным складзе. У другой палове сезона зноў стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[9]. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна, часам выхадзіў на замену ці заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2018 года пакінуў слуцкі клуб[10].

У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», аднак у выніку ў лютым стаў іграком брэсцкага «Руха»[11]. У брэсцкай камандзе часцей выхадзіў на замену. У жніўні 2019 года пакінуў «Рух»[12].

У красавіку 2020 года далучыўся да клуба «Астравец» з Другой лігі, гуляў там да канца 2020 года.

Міжнародная кар’ера правіць

У 2011 годзе згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі.

Сям’я правіць

Стрыечны брат Сяргея, Дзмітрый Шчагрыковіч, таксама з’яўляецца футбалістам.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 Д3 МТЗ-РІПА-2   26 0
2008 дубль МТЗ-РІПА   30 2
2009 Д1 МТЗ-РІПА   2 0
2010 (1) дубль Партызан   17 2
2010 (2) Д1 Дынама Брэст   8 0
2011 Д1 Дынама Брэст   17 1
2012 (2) Д1 Мінск   7 0
2013 Д2 Смалявічы-СТІ   19 1
2014 Д2 Славія   24 0
2015 Д1 Славія   21 0
2016 Д1 Крумкачы   29 2
2017 Д1 Слуцк   18 0
2018 Д1 Слуцк   17 0
2019 (1) Д2 Рух   8 0
2020 Д1 Астравец   16 3

Крыніцы правіць

  1. Sergey Shchegrikovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Сергей Щегрикович перешел в «Смолевичи-СТИ» (руск.)(недаступная спасылка — гісторыя ). goals.by.
  3. Щегрикович покинул "Смолевичи-СТИ", Новицкий стал помощником тренера (руск.). football.by (15 студзеня 2014). Праверана 18 красавіка 2024.
  4. Футбол. Марко Джорджевич, Михаил Щербаков, Сергей Щегрикович и Денис Свинар на просмотре в "Гомеле" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (17 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2019.
  5. Ясинский и Сергей Щегрикович находятся на просмотре в «Крумкачах» (руск.). by.tribuna.com.
  6. 22 игрока «Крумкачоў» отправились на третий тренировочный сбор в Тихиничи (руск.). by.tribuna.com.
  7. У шести футболистов "Крумкачей" закончились соглашения с клубом (руск.). football.by (30 лістапада 2016). Праверана 18 красавіка 2024.
  8. Образов, Щегрикович и Каршакевич стали игроками "Слуцка" (руск.). football.by (2 лютага 2017). Праверана 18 красавіка 2024.
  9. "Слуцк" продлил контракты с шестью футболистами и расстался с Дударем (руск.). football.by (4 снежня 2017). Праверана 18 красавіка 2024.
  10. Сергей Щегрикович и Дмитрий Герман покинули "Слуцк" (руск.). football.by (6 снежня 2018). Праверана 18 красавіка 2024.
  11. Сергей Щегрикович перешел в "Рух" (руск.). football.by (21 лютага 2019). Праверана 18 красавіка 2024.
  12. "Рух" расторг соглашение со Щегриковичем (руск.). football.by (15 жніўня 2019). Праверана 18 красавіка 2024.