Жоўтагаловая сітаўка

(Пасля перасылкі з Сітаўка жоўтагаловая)

Жоўтагало́вая сі́таўка[1] (Motacilla citreola) — невялікая птушка з сямейства сітаўкавых.

Жоўтагаловая сітаўка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Motacilla citreola (Pallas, 1776)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  554345
NCBI  179817
EOL  1178526

Апісанне правіць

Стройная птушка даўжынёй ад 15 да 19 см з доўгім хвастом, размах крылаў 24-27 см. Верх цела ад папялiстага да амаль чорнага. Уся галава i нiз цела жоўтыя. У самкi i маладых колеры не такiя кантрастныя, верх галавы алiўкавы. Спеў — кароткае шчабятанне.

Пашырэнне правіць

Арэал разарваны. Да яго належаць Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Польшча, на ўсход птушка трапляецца да вярхоўяў ракі Амур, сустракаецца на поўдні да Афганістана i Гімалаяў. Iзаляваныя папуляцыi вядомы ў Турцыi i ад Кольскага паўвострава на ўсход да Таймыра, на подні — да мяжы тайгі.

На поўначы жыве ў тундры, насяляе вербнiкi па берагах i астравах вялiкiх рэк i iх дэльт, берагi азёр сярод нiзiнных балот, трапляецца ў падмоклых частках горнай тундры i ў зарасніках вярбы на горных лугах. На поўдні селіцца каля паўночнай мяжы ляснога пояса i ў гарах часта ў вiльготных мясцiнах: забалочаныя лугi паблiзу балот, а таксама асаковыя зараснікі з групамi кустоў, рачныя далiны з тарфянiкамi. На Памiры даходзiць да 4500 м, на Алтаі — 1500 м, у Манголіі — да 2000 м над у.м. У паслягнездавы перыяд засяляе забалочаныя берагi вадаёмаў (сустракаецца на ворных землях), балоты, тарфянiкi, рысавыя палi, далiны рэк, каналы, сажалкi. Заўсёды трымаецца паблiзу вады.

Паўднёвыя папуляцыi аселыя, паўночныя — пералётныя. Залятае ў Заходнюю Еўропу (у Фiнляндыю, Польшчу, Германію, Аўстрыю, Шатландыю). Пашырае свой арэал на захадзе (Украіна, Чэхія, Беларусь, Фiнляндыя, Латвiя, Эстонiя, Лiтва, Польшча, Германiя). Месца зiмовак часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама ў паўночнай Індыі i Бірме. На тэрыторыі Беларусі рэдкі на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Асаблівасці біялогіі правіць

Насякомаедная птушка, жыве паблізу вадаёмаў.

Гняздо асобнае або ў дыфузнай калонii; пад густым навесам травянiстай раслiннасцiў ямцы або пад каменнем у нары. Аснова часта вiльготная. Знешняя частка з сухой травянiстай раслiннасцi, моху, лiсця iсцёблаў; высцiлка з дробнага лiсця, шэрсцiiкасмыкоў воўны.

Яйкi (4-6, часам 3-7) авальныя, матавыя, светла-шэрыя, пясчана-шэрыя з густымi дробнымi светла-карычневымi размытымi плямкамi(часам адсутнiчаюць).

Зноскі

  1. Жоўтагаловая сітаўка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.423, арт.Сітаўкі

Літаратура правіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.