Віленскае таварыства сяброў навук
Віленскае таварыства сяброў навук (Towarzystwo Przyjaciół Nauk w Wilnie) — гістарычнае таварыства, грамадская арганізацыя, якая існавала ў Вільні ў 1907—1940 гадах. Мэты: даследаванне гісторыі, этнаграфіі і культуры Літвы, Беларусі і Польшчы.
Віленскае таварыства сяброў навук | |
---|---|
Towarzystwo Przyjaciół Nauk w Wilnie | |
будынак | |
Адрас | Вільня |
Тып арганізацыі | асветніцкая |
Афіцыйныя мовы | польская |
Кіраўнікі | |
Старшыня | Станіслаў Касцялкоўскі |
Заснаванне | |
Рэгістрацыя | 1907 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 1940 |
Галіна | вышэйшая адукацыя |
Выдавецкая і навуковая дзейнасць
правіцьЗаснавана па ініцыятыве Альфонса Парчэўскага . Дзейнасць Таварыства была накіравана на развіццё рэгіянальных даследаванняў (вывучэнне гісторыі Літвы з пункту гледжання гісторыі, этнаграфіі, прыроды і статыстыкі) і ў цэлым польскай навукі, літаратуры і мастацтва ў віленскім рэгіёне.
Таварыства ў першай палове XX стагоддзя, нароўні з Віленскім універсітэтам, мела вялікае значэнне. Выдаваўся «Rocznik Towarzystwa…» («Штогоднік таварыства…», 1907—1922), «Атэнеум Віленскі » (1923—1939), дзе распавядалася пра мінулае Рэчы Паспалітай, Вялікага Княства Літоўскага, даваліся дакументы, бягучая гістарычная бібліяграфія. Членамі ці членамі-карэспандэнтамі Таварыства з’яўляліся Тадэвуш Чахаўскі, Стэфан Эрэнкройц, Людвік Каланкоўскі, Юзаф Мантвіл, Генрык Няводнічанскі, Эліза Ажэшка, Станіслаў Пігонь, Чэслаў Янкоўскі, Уладзіслаў Захорскі і інш[1][2][3].
Была сабрана вялікая бібліятэка: там знаходзіліся рукапісы Адама Міцкевіча, Яна Карловіча, Яна Шванскага, этнаграфічныя даследаванні Міхала Федароўскага і Казіміра Французовіча, лісты Францішка Багушэвіча і інш. Цяпер гэта знаходзіцца ў літоўскіх архівах[4].
Пасля 1939 года для Таварыства, як і для многіх іншых польскіх навуковых і культурных устаноў, пачаўся складаны перыяд. Апошні кіраўнік Таварыства прафесар Станіслаў Касцялкоўскі быў арыштаваны ўлетку 1941 года і адпраўлены ў ссылку на Урал. У 1941 годзе, пры нямецкай акупацыі, Таварыства спыніла сваю дзейнасць. Касцялкоўскі, вызвалены пасля пачатку германа-савецкай вайны ў студзені 1942 года, быў эвакуіраваны ў Іран разам з войскам Андэрса[5][6].
Старшыні Таварыства
правіць- Ян Курчэўскі (1907—1916)
- Уладзіслаў Захорскі (1916—1927)
- Альфонс Парчэўскі (1927—1933)
- Марыян Здзяхоўскі (1933—1938)
- Станіслаў Касцялкоўскі (1938—1940)
Зноскі
- ↑ Каханоўскі Г. Гістарычныя таварыствы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 14−15. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- ↑ Цыбуля В. А. Таварыства сяброў навук // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 224. — 703 с. — 10 000 экз.
- ↑ Lowmianski H. Bibliografia zawartości «Atenum Wileńskiego». Pamiętnik Biblioteki Kórnickiej, 1983, z. 20, s. 227−259.
- ↑ Гасюнас Ст. Из художественных хранилищ // Вильнюс. — Вильнюс: 1996. — № 6. — С. 98−114. — ISBN 02336-2203.
- ↑ Жыццёвы шлях Станіслава Касцялкоўскага − прафесара Віленскага ўніверсітэта Стэфана Баторыя // Ян Булгак і культура заходнебеларускага рэгіену з ХІХ ст. да Другой сусветнай вайны: зб. навуковых артыкулаў. — Гродна: ГрДУ, 2009. — ISBN 978-985-515-140-2.
- ↑ Бездэль В. Я. Беларускія вучоныя ў канцы XVIII−XIX стст. у кантэксце развіцця еўрапейскай навукі // Вестник молодого учёного международного ун-та МИТСО. Сб. научных статей. — Мн.: Международный ун-т МИТСО, 2019. — С. 14.
Літаратура
правіць- Цыбуля В. А. Тавары́ства сябро́ў наву́к, Таварыства аматараў навук // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 374. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Вера цыбуля. Тавары́ства сябро́ў наву́к // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 493—494. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Смалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. — Гродна, 2001. — С. 320.
- Pranciškus Smuglevičius ir jo epocha. — Vilnius: Vilniaus dailės akademijos leidykla, 1997. — ISSN 1392-0316