Танкапрад хмелевы

Танкапрад хмелевы (Hepialus humuli) — від матылькоў з сямейства Танкапрады.

Танкапрад хмелевы

Самец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hepialus humuli Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  470875
EOL  956497

Апісанне правіць

Даўжыня пярэдняга крыла — 2 і нават 3,5 см. Самкі прыкметна буйней самцоў. Акрамя таго, асобіны розных палоў адрозніваюцца і па афарбоўцы — самцы бліскучыя, серабрыста-белыя, а самкі жоўтыя з аранжавым малюнкам (пярэднія крылы) і карычневыя (заднія). Як звычайна, брушка самак больш цяжкае. Вусікі і ў самак, і ў самцоў кароткія. І самцы, і самкі пакрытыя жаўтлявымі валасінкамі, ніз крылаў у абодвух палоў чорна-шэры. Верх адрозніваецца: самцы снежна-белыя, самкі жоўтыя з чырвонымі разводамі. Заднія крылы самак шэрыя. Размах крылаў ад 42 да 68 мм.

Арэал правіць

Арэал віду — умераная Еўропа да Лапландыі на поўначы і Заходняй Сібіры на ўсходзе. Сустракаецца на вышыні да 2000 метраў над узроўнем мора.

Спосаб жыцця правіць

Імага сустракаюцца з канца мая да сярэдзіны жніўня. Аддае перавагу лётаць у прыцемках па вільготных нізінах. З надыходам змяркання спачатку вылятаюць самцы, але лётаюць нядоўга, хутка асядаюць тут і там і пачынаюць вылучаць водары, прыводзячы ў узбуджаны стан самак, якія вылятаюць крыху пазней. Далей адбываецца спарванне.

Вусені жывуць з жніўня па красавік (паўтара года). Кармавыя расліны вусеняў: хмель (Хмель звычайны), шчаўе, розныя збожжавыя і травы. Пасля з'яўлення на свет і нядоўгага кармлення, гусеніцы зімуюць, затым кормяцца ўсё лета, сталеючы да наступнай восені, зімуюць другі раз, а акукляюцца толькі пасля гэтага на зямлі ў трубкападобным гняздзечку. Вусень жаўтлявы, з чорнымі кропкамі і бурай галавой. Даўжыня цела складае 40 мм. Жыве ў глебе.

Белыя, авальныя яйкі матылёк папросту раскідвае на зямлю падчас палёту. Усяго колькасць яек складае ад 200 да 1600, у сярэднім каля 600 яек. Пасля адкладкі колер яек змяняецца на бліскуча чорны. Вусені з'яўляюцца ў прыродзе праз 16-33 дня, у сярэднім праз 15-20 дзён[1].

Зноскі

  1. David J. Carter: Pest Lepidoptera of Europe with special references to the British Isles.

Літаратура правіць

  • Chinery, Michael: Collins Guide to the Insects of Britain and Western Europe, 1986 (Reprinted 1991)
  • Skinner, Bernard: Colour Identification Guide to Moths of the British Isles, 1984