Тапілаўскае балота

балота ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Тапі́лаўскае бало́та[1][2] — балота на паўднёвым захадзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі, у вадазборы ракі Сцвіга.

Тапілаўскае балота
Каардынаты: 51°44′38″ пн. ш. 27°59′19″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Рэгіёны Гомельская вобласць
Плошча 110 км²
Найбольшая глыбіня 5,8 м
Сярэдняя глыбіня 2,1 м

Балота вярховага (60 %), нізіннага (20 %), мяшанага (10 %) і пераходнага (10 %) тыпаў[1][2]. Плошча складае 11 000 гектараў, у межах прамысловага пакладу торфу — 6200 гектараў. Глыбіня пакладу торфу да 5,8 м, сярэдняя 2,1 м. Запасы торфу на 1 студзеня 1984 года[2] каля 19,2 млн м³. Каля 500 гектараў плошчы Тапілаўскага балота асушана і выкарыстоўваецца пераважна пад сенажаць[2][1]. На неасушанай частцы балота пераважна хваёвы лес, хмызнякі, месцамі асака, чарот, трыснёг.

На балоце біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння «Букчанскі».

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць