Букчанскі заказнік

біялягічны заказнік Беларусі, абвешчаны ў 1979 годзе ў Лельчыцкім раёне

Букча́нскі[2] — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі.

Заказнік «Букчанскі»
Размяшчэнне  Беларусь, Гомельская вобласць, Лельчыцкі раён, Букчанскае лясніцтва
Найбліжэйшы горад Лельчыцы
Плошча
  • 4 990,31 га[1]
Дата заснавання 16 жніўня 1979
Кіруючая арганізацыя Мілашэвіцкі лясгас
physical
Заказнік «Букчанскі»
Заказнік «Букчанскі»
physical
Заказнік «Букчанскі»
Заказнік «Букчанскі»

Заказнік створаны 16 жніўня 1979 года[3] на Тапілаўскім балоце ў вадазборы ракі Сцвіга[4] як заказнік-журавіннік[5]. Статус рэспубліканскага набыў 27 снежня 2007 года[3][6].

Плошча тэрыторыі заказніка складае 4990,31 гектараў[3]. Яго паверхня — градава-балотны комплекс. Рэльеф водна-ледавіковы і градава-ўзгорысты. Сустракаюцца мінеральныя астравы вышынёй да 30 метраў[3]. У цэнтральнай частцы заказніка лес не расце. На ўскраінах растуць бярозавыя, хваёвыя, чорнаальховыя, зрэдку дубовыя і асінавыя лясы. На ўчастках з мінеральнымі глебамі растуць чарніцы, месцамі лішайнікавыя, бруснічныя, верасовыя тыпы лесу. У склад расліннага свету ўваходзяць два рэдкія віды раслін: журавіны дробнаплодныя (Vaccinium microcarpum) (рэліктавы від) і сітнік цыбульны (Juncus bulbosus)[3]. У Чырвоную кнігу занесена 5 відаў птушак: чорны бусел, шэры журавель і іншыя[3].

Зноскі

правіць
  1. Заказник «Букчанский» Праверана 27 мая 2024.
  2. БелЭн 1996.
  3. а б в г д е Заказник «Букчанский» (руск.)
  4. БелЭн 2002.
  5. ЭПБ 1986.
  6. Постановление Совета Министров Республики Беларусь 27 декабря 2007 г. № 1833 О республиканских заказниках (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць