Прыкаранёвае лісце лапаткавае. Сцябловае лісце ў абрысе ад ланцэтападобнага да яйкападобнага, да 12 см даўжынёй, па абодвух баках шурпатаапушанае, па краі і па сярэдняй жылцы з ніжняга боку апушанае.
Кветкі сабраны па 10—50 у амаль галоўкавыя суквецці на верхавіне парасткаў, амаль сядзячыя, 1—1,5 см у дыяметры. Чашачка трубчастая, вузкая, з зубчастым краем. Вяночак звычайна ярка-пунсовы, радзей белы або ружовы, пялёсткі глыбока падзеленыя на дзве долі. Тычынкі роўныя па даўжыні чашачцы. Песцікі ў ліку 5, таксама адной даўжыні з чашачкай.
Плод — яйкападобная каробачка да 1 см у дыяметры, які расчыняе пяццю створкамі. Насенне фасолепадобнае, чырвона-карычневае.
Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н.535. Lychnis chalcedonica L. — Лихнис халцедоновый, или Зорька, или Татарское мыло // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 144. — ISBN 9-87317-128-9.