Тысячагало́ў[3] (Vaccaria) — род кветкавых раслін сямейства гваздзіковыя. Існуе 4 віды. Пашыраны ў Еўропе і умераным поясе Азіі. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца адзін від — тысячагалоў іспанскі, ці пірамідальны (Vaccaria hispanica), народная назва смолка[4][5]. Трапляецца на палянах, схілах, часам як пустазелле ў пасевах.

Тысячагалоў

Тысячагалоў іспанскі (Vaccaria hispanica). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vaccaria Wolf, 1776

Тыпавы від
Vaccaria pyramidata Medik., 1789, nom. nov.
[syn. Vaccaria hispanica (Mill.) Rauschert, 1965]

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20369
NCBI  39247
EOL  61325
GRIN  g:12609
IPNI  6493
TPL  kew-2456818

Апісанне правіць

Тысячагалоў — аднагадовая травяністая расліна. Сцёблы прамыя, галінастыя, вышынёй да 70 см. Лісце супраціўнае, суцэльнае, шызавата-зяленае. Кветкі ружовыя, у рыхлым шчыткападобным суквецці. Плод — каробачка. Насенне ядавітае.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 136. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  5. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.

Літаратура правіць