Увярэднік балотны

Увярэ́днік балотны[1] (Pedicularis palustris) — від кветкавых раслін роду Увярэднік (Pedicularis) сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae).

Увярэднік балотны

Кветка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pedicularis palustris L., Sp. Pl. 2: 607 (1753)

Сінонімы
  • Pedicularis erecta Gilib.
  • Pedicularis palustris f. palustris
  • Pedicularis palustris subsp. palustris
Падвіды
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  504165
NCBI  462877
EOL  486609
GRIN  t:27084
IPNI  807439-1
TPL  kew-2542534

Увярэднік балотны[1], прорва, ваўчкі, гніднік, падсаднік, ушывая трава, вашыная трава[1], тваражаўнік, зязюліна мыла[1], насаднік, завушніца[1].

Батанічнае апісанне

правіць
 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Двухгадовая травяністая расліна вышынёй 20—60[1] см. Корань тонкі. Сцябло прамастойнае, часам разгалінаванае ў верхняй частцы, чырванаватага колеру. Лісце чаргаванае, часам амаль супраціўнае, перыстарассечанае, з зубчастым краем, апушанае. Сцябловае лісце сядзячае, прыкаранёвае — з кароткімі чаранкамі. Кветкі фіялетава-ружовыя, з 5 пялёсткамі. Суквецце — рэдкая гронка. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія

правіць

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі (Канада). Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[2]. Мезафіт, гіграфіт, алігатроф і мезатроф[2]. Расце па берагах вадаёмаў, на забалочаных лугах і балотах, у прыбярэжных і пойменных хмызняках. Цвіце ў чэрвеніліпені[1].

Лекавая і дэкаратыўная расліна.

Ахоўваецца ў шэрагу рэгіёнаў Расіі і Украіны, у Эстоніі[2].

Зноскі

  1. а б в г д е ё Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  2. а б в Мытник болотный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць