Уладзімір Іванавіч Півавараў
Уладзі́мір Іва́навіч Півава́раў (1904, в. Сямінаўка Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці) — 28 студзеня 1941, п. Усць-Уса Комі АССР) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, наркам асветы БССР (1937—1938), фізік.
Уладзімір Іванавіч Півавараў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Мікалай Галадзед | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Варончанка | ||||||
Пераемнік | Еўдакія Уралава | ||||||
Нараджэнне |
1904 в. Сямінаўка[1] Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці) |
||||||
Смерць |
28 студзеня 1941 |
||||||
Партыя | УКП(б) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Біяграфія
правіцьУ 1924 годзе скончыў Рагачоўскі педагагічны тэхнікум, працаваў настаўнікам, дырэктарам сямігодкі ў Мазырскім раёне. У 1930 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт БДУ. У 1930—1932 гадах аспірант АН БССР, у 1935 годзе — аспірант АН СССР. У 1936 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па раздзелу геафізікі.
Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам фізіка-тэхнічнага Інстытута АН БССР. З 21 кастрычніка 1937 года — наркам асветы БССР.
2 ліпеня 1938 года арыштаваны. 28 студзеня 1940 года выключаны з партыі. Рашэннем Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 29 мая 1940 года асуджаны на 15 гадоў папраўча-працоўных работ. Пакаранне адбываў у Комі АССР. Памер 28 жніўня 1941 года ў пасёлку Усць-Уса Комі АССР. Месца пахавання невядома.
Рэабілітаваны 25 снежня 1954 года.
Быў жанаты, гадаваў трох дзяцей.