Уладзімір Аляксандравіч Барысаў
Уладзімір Аляксандравіч Барысаў (нар. 1 (14) кастрычніка 1903, Яраслаўская губерня — 19 сакавіка 1993, Масква) — Герой Савецкага Саюза. Камандзір 44-й Баранавіцкай дывізіі.
Уладзімір Аляксандравіч Барысаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 (14) кастрычніка 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 сакавіка 1993 (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Грамадзянства | |
Званне | генерал-маёр |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЗ 1925 года служыў у Чырвонай Арміі. У 1939 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ. З ліпеня 1941 года — на фронце. Прымаў удзел у Сталінградскай і Курскай бітвах. У 1944 годзе дывізіі, якой камандаваў Барысаў, было прысвоена найменне «Баранавіцкая».
Пасля вайны жыў у Маскве.
Узнагароды
правіцьУ красавіку 1945 года Барысаву прысвоена званне Героя СССР. 30 сакавіка 1984 года быў адзначаны званнем Ганаровага жыхара горада Баранавічы[1].