Уладзімір Аляксандравіч Варно

Уладзімір Аляксандравіч Варно (17 кастрычніка 1922, Менск, БССР — 13 снежня 1978, Петрапаўлаўск-Камчацкі, РСФСР, СССР) — літаратар і журналіст.

Уладзімір Аляксандравіч Варно
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1922(1922-10-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 снежня 1978(1978-12-13) (56 гадоў)
Месца смерці
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў прадмесці МінскаКамароўцы, якой ён потым прысвяціў верш. Яшчэ ў раннім дзяцінстве ён зламаў нагу і, нягледзячы на тое, што доўга ляжаў у шпіталі, на ўсё жыццё застаўся кульгавым. яго маці, Зінаіда Аляксееўна, руская, выхавала яго на вершах Пушкіна, Лермантава, Някрасава, Блока і іншых расійскіх паэтаў.

У 1938 годзе Варно кінуў 8 клас і паступіў рэпарцёрам у БЕЛТА. Першы верш Уладзіміра Варно «На старт!» быў надрукаваны 19 снежня 1940 года ў газеце «Сталинская молодежь». У гады вайны ён працаваў пераменным майстрам на адным з заводаў у горадзе Молатаў (цяпер Перм) Молатаўскай (цяпер Пермскай) вобласці (існуе меркаванне што ён быў рэпрэсаваны), затым агентам па росшуку грузаў на станцыі Кізел, культарганізатарам на будаўніцтве Беразнікоўскага хімкамбіната. Пад канец вайны паступіў літсупрацоўнікам у газету Пермскай чыгункі. Друкаваўся ў альманаху «Прикамье».

Пасля вяртання ў Беларусь працаваў у рэдакцыі дзіцячай газеты «Зорька», быў літкансультантам акруговай газеты «Во славу Родины», дзесяць гадоў працаваў у рэдакцыі маладзечанскай абласной газеты «Сталінскі шлях» (потым «Красное знамя»). Некалькі гадоў з'яўляўся спецкарэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва». У 1962 годзе яго прымаюць у сябры Саюзу пісьменнікаў СССР, у 1967 годзе ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Ён шмат друкуецца ў газетах і часопісах «Нёман», «Смена», «Огонек», «Молодая гвардия», «Юность», «Молодой колхозник», «Литературная газета», «Литературная Россия», «Красная звезда», «Труд» і іншых. У перакладах У. Варно выходзяць апавяданні І. Навуменкі і І. Чыгрынава, вершы М. Аўрамчыка, П. Броўкі, А. Вялюгіна, С. Дзяргая, A. Дyдара, І. Муравейкі, П. Панчанкі, М. Пянкрата і іншых беларускіх паэтаў, а таксама вершы таджыкскіх і ўзбекскіх паэтаў.

У 1968 годзе Уладзімір Варно прыяжджае на Камчатку. Дарэчы, ён шмат вандраваў — пабываў у Крыме, Сярэдняй Азіі і на Калыме. На Камчатцы ён працуе ў рэдакцыі газеты «Камчатская правда», на абласным радыё, камчацкім рыбазаводзе, пісаў аб працы маракоў рыбалавецкага флоту і сам хадзіў з імі на пуціну. З першых дзён стварэння абласной камчацкай пісьменніцкай арганізацыі ён актыўна ўключаецца ў яе працу.

Памёр ад цяжкай хваробы ў Петрапаўлаўску-Камчацкім. У 1985 годзе Петрапаўлаўска-Камчацкі рыбалавецкі калгас імя У. І. Леніна прысудзіў У. Варно, за кнігу «Сколько у нас под килем» і цыкл вершаў аб рыбаках, літаратурную прэмію.

  • Из первой тетради: Вишни, Чусовая, Комаровка. // Смена. № 8. 1956. С. 10.
  • На стрежень. Первая книга стихов. Москва. 1959. 78 с. [Рэц.: Івановіч С., Палачанскі М. Свае і чужыя інтанацыі. // Літаратура і мастацтва. Мінск. 6 красавіка 1960; Харытонаў Н. * Сустрэча з паэтам. // Полымя. № 8. Мінск. 1960. С. 184-185.]
  • Весна продолжается. Стихи. Минск. 1960. 97 с. [Рэц.: Яўменаў Л. Агонь і попел. // Літаратура і мастацтва. Мінск. 13 верасня 1960.]
  • Кордзікаў М. Х. Балоты адступаюць. Вопыт работы Смалявіцкай машынна-меліярацыйнай станцыі. Літаратурны запіс У. Варно. Мінск. 1960. 29 с.
  • Муравейка И. Дружная семейка. Стихи. Пер. В. Варно. Минск. 1961. 52 с.
  • Гарачае лета. Расказ пра механізатара Канстанціна Папко. Мінск.1962. 44 с.
  • Земля и люди. Очерки. Минск. 1963. 155 с.[Рэц.: Досин М. Прекрасное рядом. // Неман. № 4. Минск. 1963. С. 153-154; Клышка М. Паэт піша нарыс… // Полымя. Мінск. № 4. 1963. С. 186-187.]
  • Сквозь тучи. Стихи. Минск. 1968. 95 с.
  • Звезды в шторм. Стихи. // Нёман. № 4. Минск. 1971. С. 4-6.
  • Горький запах жасмина. [Рассказ] // Камчатская правда. Петропавловск-Камчатский. 23 мая. 1971.
  • Он должен выиграть сраженье. Карлу Марксу, первому журналисту-коммунисту. (К 154-летию со дня рождения - 1818 год, 5 мая) [Из поэмы] // Камчатский комсомолец. Петропавловск-Камчатский. 5 мая 1972.
  • Сколько ў нас под килем: Судовой журнал поэта. Петропавловск-Камчатский. 1978. 213 с. [Рэц.: Кудлин В. Глубина поэтической прозы. К выходу книги В. Варно “Сколько ў нас под килем”. // Камчатская правда. Петропавловск на Камчатке. 28 апреля 1978; Санеев Н. Жажда открытий. // Камчатский комсомолец. Петропавловск-Камчатский. 29 августа 1978; Канунова Л. // Звезда. № 1. 1979. С. 216-217]
  • Стремнина. Стихи. Москва. 1980. 63 с. [Рэц.: Колган С. Память. // Рыбак Камчатки. Петропавловск-Камчатский. 14 января 1981.
  • Сколько ў нас под килем. Судовой журнал поэта. Стихи. Петропавловск-Камчатский. 1983. 287 с. [Рэц.: Пустовит В. Океан в шторм. // Камчатский комсомолец. 18 октября 1983.]
  • Жажда; Седина; Рыбачки: [Стихи] // Лицом к океану. Литературно-художественный сборник. Владивосток. 1984. С. 200.
  • Сколько ў нас под килем. Судовой журнал поэта. Стихи. Петропавловск-Камчатский. 2008. 304 с.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Владимир Александрович Варно: [Некролог] // Камчатская правда. Петропавловск-Камчатский. 15 декабря 1978.
  • Варно Владимир Александрович (1922—1978). // Что читать о Камчатке: Рекомендательный указатель литературы. Петропавловск-Камчатский. Вып. 2. 1982. С. 121.
  • Кудлин В. «Жестокая обязанность поэта». О Владимире Варно и его книгах. // Варно В. Сколько ў нас под килем: Судовой журнал поэта. Петропавловск-Камчатский. 1983. С. 275-284.
  • Литературная премия Сероглазки. // Камчатская правда. Петропавловск-Камчатский. 14 июля 1985.
  • Кудлин В. Верил и сомневался. Исполнилось 65 лет со дня рождения Владимира Варно. // Камчатская правда. Петропавловск-Камчатский. 18 октября 1987.
  • Владимир Варно. // Писатели Дальнего Востока. Биобиблиографический справочник. Вып. 2. Хабаровск. 1989.
  • Баркоўскі А. Уладзімір Варно. // Голас Радзімы. Мінск. 12 чэрвеня 2003.
  • Владимир Варно. // Гропянов Е. В. Писатели Камчатки. Союз писателей России. Петропавловск-Камчатский. 2005.
  • Ласкоў І. Аўтабіяграфія. Дзеннікі. Койданава. «Кальвіна». 2010. С. 36-37.