Уладзімір Андрэевіч Паўлаў

пісьменнік, паэт, перакладчык

Уладзімір Андрэевіч Па́ўлаў[1] (25 кастрычніка 1935 — 29 кастрычніка 2020[2]) — беларускі пісьменнік, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1997)[3].

Уладзімір Андрэевіч Паўлаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1935(1935-10-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка 2020(2020-10-29) (85 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, празаік, перакладчык
Грамадская дзейнасць
Член у
  • Саюз пісьменнікаў БССР[d]
Прэміі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Замошша (Любанскі раён, Мінская вобласць, Беларусь) у сялянскай сям’і. У 1954 годзе скончыў сярэднюю школу ў вёсцы Дарасіно, працаваў ў раённай газеце «Кліч Радзімы» ў Любані[2]. У 1954—1957 радах праходзіў службу ў Савецкай Арміі. У 1962 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова з вучобай працаваў на Беларускім радыё[2]. У 1962—1967 гадах працаваў загадчыкам аддзела і адказным сакратаром у газеце «Чырвоная Змена», у 1967—1971 гадах — адказным сакратаром кінабюлетэня «На экранах Беларусі», у 1971—1972 гадах — кансультантам Саюза пісьменнікаў БССР[2]. 3 1972 па 1986 гады У. Паўлаў працаваў ў выдавецтве «Мастацкая літаратура», потым — у апараце Саюза пісьменнікаў (з 1990 года на пасадзе намесніка старшыні[1]). Супрацоўнічаў з часопісам «Вясёлка»[2].

Творчасць правіць

Друкавацца пачаў у 1954 годзе. Асноўныя тэмы творчасці У. А. Паўлава — памяць ваеннага дзяцінства, праца, вернасць, каханне, гераізм народа ў Вялікую Айчынную вайну, роздум над надзённымі праблемамі часу. Выдаў зборнікі паэзіі «Узлётная паласа» (1960), «Далягляд» (1964), «Светацені» (1967), «Начная балада» (1971), «Сонца купаецца» (1976), «Сляза на вейцы» (1982), «Гадавое кальцо» (1986), «Што было на Беларусі» (1994) і інш., зборнікі аповесцей і апавяданняў «Годы нашы — птушкі» (1970), «Ад агню і мяча» (1973); кнігі для дзяцей «Пажарніца» (1968), «Чуж-чужаніца» (1979), «Радзімкі» (1989), «Колькі гусей убачыў Яўсей» (1994), «Хто знае — адгадае» (1997). Таксама выступаў як перакладчык. Выйшлі ў свет на беларускай мове раманы «Чужая дачка» Я. Фельдэака, «Момант ісціны» («У жніўні сорак чацвёртага…») У. Багамолава, паасобныя творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, грузінскіх, балгарскіх і іншых паэтаў (кніга перакладаў «Поціск рукі», 1991)[2].

Узнагароды і ўшанаванне памяці правіць

Камітэтам ушанавання У. А. Паўлаў узнагароджаны Кубкам «Спадчыны» з выявай Герба «Пагоня» (25.03.1998)[2]. Таксама занесены ў Кнігу гонару «Рупліўцы твае, Беларусь». Летам 2010 года ў вёсцы Замошша Любанскага раёна адбылося свята паэзіі «Словам слаўлю свой куток», прысвечанае юбілею пісьменніка[2]. У 1997 годзе аповесць «Пад схіленым дрэвам»[2] адзначана літаратурнай прэміяй імя Івана Мележа.

Зноскі

  1. а б Беларусь 1995.
  2. а б в г д е ё ж з Паўлаў Уладзімір Андрэевіч // ДУК «Любанская раённая цэнтральная бібліятэка»
  3. Паўлаў Уладзімір Андрэевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»

Літаратура правіць

Спасылкі правіць