Уладзімір Паўлавіч Ліннік

Уладзімір Паўлавіч Лі́ннік (6 ліпеня 1889, Харкаў, Украіна — 9 ліпеня 1984) — савецкі фізік. Акадэмік АН СССР (1939). Герой Сацыялістычнай Працы (1969).

Уладзімір Паўлавіч Ліннік
Дата нараджэння 24 чэрвеня (6 ліпеня) 1889
Месца нараджэння
Дата смерці 9 ліпеня 1984(1984-07-09) (95 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Юрый Уладзіміравіч Ліннік
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера оптыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Альма-матар
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»

Біяграфія правіць

Закончыў Кіеўскі ўніверсітэт (1914). З 1926 у Дзяржаўным аптычным інстытуце (Ленінград), адначасова ў 1933—41 гг. прафесар Ленінградскага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы па прыкладной оптыцы. Распрацаваў метады даследавання якасці відарысаў у аптычных сістэмах, інтэрферэнцыйныя і іншыя аптычныя метады кантролю якасці механічнай апрацоўкі паверхняў. Стварыў рад оптыка-механічных прылад, якія выкарыстоўваюцца ў машынабудаванні, астраноміі і інш.

Узнагароды і прэміі правіць

  • Дзяржаўныя прэміі СССР (1946, 1950);
  • Герой Сацыялістычнай Працы (1969);
  • Залаты медаль імя С. І. Вавілава.

Зноскі

  1. Линник Владимир Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура правіць