Уладзімір Сяргеевіч Салдатаў
Уладзімір Сяргеевіч Салдатаў (нар. 19 мая 1937, г. Смаленск) — беларускі фізікахімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1984; член-карэспандэнт з 1977), доктар хімічных навук (1970), прафесар (1972). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2002).
Уладзімір Сяргеевіч Салдатаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 мая 1937 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізікахімік |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Прэміі |
БіяграфіяПравіць
Закончыў Белдзяржуніверсітэт (1959). З 1959 г. у Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі АН БССР, з 1966 года загадчык лабараторыі, адначасова ў 1988—1992 гг. віцэ-прэзідэнт АН Беларусі. З 2004 г. загадчык аддзела Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Навуковыя працы ў галіне іоннага абмену, сінтэзу і вывучэння палімерных сарбентаў, іонаабменных экстрагентаў, па ўзаемадзеянні поліэлектралітаў са складанымі арганічнымі рэчывамі. Даследаваў іонаабменныя працэсы ў многаіонных сістэмах, на аснове якіх распрацаваў агульныя прынцыпы і тэхналогію атрымання і рэгенерацыі іанітных глеб. Распрацаваў тэорыю раўнаваг, якія наступаюць пры кантакце слабых сеткаватых электралітаў, а таксама тэарэтычныя асновы атрымання і рацыянальнага прымянення палімерных мембран зададзенай структуры для ачысткі газаў і вадкасцей ад мікрачасціц і бактэрый. Стварыў мікрафільтры для тонкай ачысткі тэхналагічных асяроддзяў, што дазволіла атрымаць мікрасхемы высокай інтэграцыі. Распрацаваў навуковыя асновы і тэхналогію атрымання хімічна актыўных тэкстыльных матэрыялаў (іанітаў, камплексонаў, каталізатараў), якія знайшлі прымяненне ў ачыстцы вады і паветра і ў якасці індывідуальных сродкаў аховы чалавека ад таксічных рэчываў. Правёў эксперыментальныя і тэарэтычныя даследаванні ўзаемадзеяння іанізаваных арганічных і неарганічных рэчываў з іонаабменнымі экстрагентамі, на аснове якіх распрацавана новая тэхналогія атрымання высокаачышчаных амінакіслот, рэалізаваная на Гродзенскім заводзе медыцынскіх прэпаратаў.
Аўтар звыш 650 навуковых прац, у т.л. 4 манаграфій, 56 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы.
Прэміі і ўзнагародыПравіць
- Прэмія Ленінскага камсамола 1971 года за цыкл прац па тэрмадынаміцы іонаабменных працэсаў.
- Дзяржаўная прэмія БССР 1980 года за распрацоўку тэарэтычных прынцыпаў і тэхналогіі атрымання штучнай іанітнай глебы як універсальнага асяроддзя для карнявога жыўлення раслін.
- Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 1993 года за цыкл прац «Матэматычнае мадэляванне іонаабменных раўнаваг».
Навуковыя працыПравіць
- Простые ионообменные равновесия. Мн.: Наука и техника, 1972.
- Ионитные почвы. Мн.: Наука и техника, 1978 (разам з Н. Г. Пёрышкінай, Р. П. Харошка).
- Ионообменные равновесия в многокомпонентных системах. Мн.: Наука и техника, 1988 (разам з В. А. Бычковай).
- New materials and technologies for environmental engineering. Pt. I. Lodz. 2004 (у сааўт.).