Уладзімір Рыгоравіч Фёдараў
Уладзімір Рыгоравіч Фёдараў (руск.: Владимир Григорьевич Фёдоров; 3 (15) мая 1874, Санкт-Пецярбург — 19 верасня 1966, Масква) — расійскі і савецкі канструктар стралковай зброі, навуковец. Доктар тэхнічных навук, прафесар, генерал-лейтэнант інжынерна-тэхнічнай службы. Герой Працы (1928). Аўтар шэрагу навуковых прац па праектаванні і гісторыі стралковай зброі.
Уладзімір Рыгоравіч Фёдараў | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | ||||||||||
Дата нараджэння | 3 мая 1874 | |||||||||
Месца нараджэння | ||||||||||
Дата смерці | 19 верасня 1966[1] (92 гады) | |||||||||
Месца смерці | ||||||||||
Месца пахавання | ||||||||||
Альма-матар | ||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||
Прыналежнасць |
![]() |
|||||||||
Род войскаў | інжынерна-тэхнічная служба | |||||||||
Гады службы |
![]() ![]() ![]() |
|||||||||
Званне | ||||||||||
Узнагароды і званні |
Узнагароды Расійскай Імперыі:
|
|||||||||
![]() |
Біяграфія
правіцьУ. Р. Фёдараў нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Вучыўся ў 3-й Санкт-Пецярбургскай гімназіі. На ваеннай службе з 1892 года. У 1895 годзе скончыў Міхайлаўскае артылерыйскае вучылішча, у 1900 годзе Міхайлаўскую артылерыйскую акадэмію. З 1900 г. у Галоўным артылерыйскім упраўленні. У 1918—1931 гг. дырэктар і тэхнічны дырэктар Каўроўскага кулямётнага завода. У 1931—1933 кансультант па стандартызацыі ў збройна-кулямётным трэсце. У 1942—1946 гг. кансультант па стралковай зброі ў Наркамаце і міністэрстве ўзбраення. Генерал-лейтэнант інжынерна-тэхнічнай службы (1943). У 1946—1953 гг. правадзейны член Акадэміі артылерыйскіх навук.
У 1912 годзе сканструяваў аўтаматычную вінтоўку калібру 7,62 мм, у 1913 годзе аўтаматычную вінтоўку калібру 6,5 мм пад патрон уласнай канструкцыі, у 1916 годзе аўтамат пад патрон калібру 6,5 мм.
З 26.09.1953 У. Р. Фёдараў у адстаўцы. Памёр у Маскве.
Узнагароды
правіць- Узнагароды Расійскай імперыі — ордэн Святой Анны 3-й ступені, ордэн Святога Станіслава 2-й ступені, ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені
- Узнагароды СССР — Герой Працы, 2 ордэны Леніна, ордэн Айчыннай вайны І ступені, ордэн Чырвонай Зоркі, медалі.
Некаторыя працы
правіць- Автоматическое оружие — СПБ, 1907.
- История винтовки — Москва, 1940.
- Эволюция стрелкового оружия, ч. 1-2. — М., 1938—1939.
Памяць
правіцьУ гонар У. Р. Фёдарава названыя вуліцы ў Санкт-Пецярбургу і Каўрове
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б в Фёдоров Владимир Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 366. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
правіць- Фёдоров Владимир Григорьевич (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Уладзімір Рыгоравіч Фёдараў на сайце Руская армія ў Вялікай вайне
- Российский гуманитарный энциклопедический словарь: В 3 т. Т. 3: П—Я. — М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС: Филол. фак. С.-Петерб. гос. ун-та, 2002. — 704 с.: ил.(недаступная спасылка) (руск.)
- Артыкул на сайце Рустрана. Рф Архівавана 29 чэрвеня 2022. (руск.)