Уладзімір Мікалаевіч Міхнюк
Уладзімір Мікалаевіч Міхнюк (27 верасня 1947, в. Грушчаны, Поразаўскі раён, цяпер Свіслацкі раён — 13 кастрычніка 2004) — беларускі і савецкі гісторык. Доктар гістарычных навук (1987), прафесар (1991).
Уладзімір Мікалаевіч Міхнюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 верасня 1947 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 кастрычніка 2004 (57 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1987) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў в. Грушчаны Поразаўскага раёна (цяпер Свіслацкі раён) у сялянскай сям’і, рана застаўся без бацькі. З дзяцінства Уладзімір марыў стаць журналістам і свае першыя артыкулы рассылаў у газеты і часопісы. Вучыўся ў Гарнастаевіцкай сярэдняй школе. У 1969 годзе скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута, у 1973 годзе аспірантуру пры ім[1].
З 1973 года выкладчык Гродзенскага педагагічнага інстытута, з 1975 года — супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. Супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі (1982—1987, 1991). Выкладчык Мінскай ВПШ / Інстытута паліталогіі і сацыяльнага ўпраўлення КПБ (1987—1991). Дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы (з 1992). Загадчык аддзела Камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ (1997—1998). Прафесар кафедры гісторыі Беларусі БДУ (з 1998). Дырэктар Цэнтра дзяржаўнай кадравай палітыкі НДІ тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2004).
Адзін з ініцыятараў стварэння Беларускай асацыяцыі гісторыкаў у 1993 годзе.
Навуковая дзейнасць
правіцьДаследаваў праблемы гісторыі, гістарыяграфіі і крыніцазнаўства, археаграфіі і архівазнаўства, бібліяграфіі і гісторыі літаратуры Беларусі 1920-1930-х гг. Распрацоўваў пытанні палітычных рэпрэсій, масонства ў Беларусі[2].
Абагульніў даваенны перыяд развіцця беларускай савецкай гістарыяграфіі. Разам з П. Ц. Петрыкавым выдаў абагульняльную працу «Историческая наука БССР, 80-е годы», у якой быў дадзены аналіз арганізацыйнага развіцця гістарычнай навукі БССР за 1980-я і падведзеныя вынікі навуковага вывучэння гісторыі БССР і гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі[3].
Аўтар дакументальных нарысаў пра палітычных дзеячаў К. Езавітава, У. Ігнатоўскага, В. Ластоўскага, А. Луцкевіча, У. Пракулевіча, А. Смоліча, А. Сокал-Кутылоўскага, Б. Тарашкевіча, А. Цвікевіча, пісьменнікаў М. Гарэцкага, А. Гурло, У. Дубоўку, Я. Пушчу. Адзін з аўтараў «Нарысаў гісторыі Беларусі» (ч. 2, 1995), аўтараў і складальнікаў зборнікаў дакументаў і матэрыялаў «Знешняя палітыка Беларусі» (т. 1—2, 1997—1998), «Антон Луцкевіч: матэрыялы следчай справы НКУС БССР» (1997)[2].
Зноскі
- ↑ Михнюк Владимир Николаевич
- ↑ а б УЛАДЗІМІРУ МІХНЮКУ — 60
- ↑ Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7.
Літаратура
правіць- Міхнюк Уладзімір Мікалаевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Міхнюк Уладзімір Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Михнюк Владимир Николаевич // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 5.: Минск — Педиатрия / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2007. — 752 с.: ил. — ISBN 978-985-11-0398-6.
- Михнюк Владимир Николаевич // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / В. В. Андриевич (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2015. — Т. 4. Гродненская область. В 2 кн. Книга 2. К—Я. — 499 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0884-4.
- Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7.