У абарону беларускіх балот

Грамадская кампанія «У абарону беларускіх балот» — кампанія, якая ставіць мэтай абарону беларускіх балот, якім пагражае знішчэнне. Арганізацыйны камітэт кампаніі ўключае экалагічныя арганізацыі Беларусі: ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны», ГА «Экадом», установу «Цэнтр экалагічных рашэнняў» і таварыства «Зялёная сетка». Кампанія стартавала 25 кастрычніка 2012 года.

Гісторыя правіць

17 чэрвеня 2011 года Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову № 794 «некаторых пытаннях здабычы торфу і аптымізацыі сістэмы асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый Архівавана 29 сакавіка 2016.». Дадзеная пастанова вызначае перспектыўныя радовішчы торфу, размешчаных у межах існуючых або запланаваных заказнікаў мясцовага і рэспубліканскага значэння. Апрача гэтага, дакумент уносіць змены ў схему рацыянальнага размяшчэння асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый, зацверджаную Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2007 года № 1919.

У прыватнасці, рашэнне аб здабычы торфу закранае тэрыторыі наступных балот:

  1. Морачна (біялагічны заказнік мясцовага значэння «Морачна» ў Столінскім раёне);
  2. Выганашчанскае (рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Выганашчанскае» ў Ляхавіцкім раёне);
  3. Сядун (перспектыўны водна-балотны заказнік рэспубліканскага значэння «Янка» ў Шаркаўшчынскім раёне);
  4. Жураўлёўскае (заказнік мясцовага значэння «Галубіцкая пушча» ў Докшыцкім раёне);
  5. Дакудаўскае (рэспубліканскі біялагічны заказнік «Дакудаўскі» ў Лідскім раёне);
  6. Святое (рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Азёры» ў Гродзенскім раёне);
  7. Пціч (ландшафтны заказнік мясцовага значэння «Вецярэвіцкі» ў Пухавіцкім раёне);
  8. Унухальскае (гідралагічны заказнік мясцовага значэння «Унухальскае-1» у Клічаўскім раёне).

Першы этап існавання кампаніі быў звязаны са стварэннем ініцыятывы і блога. Гэта быў перыяд экспедыцый на месцы і інфармацыйная праца, якая працягваецца і зараз. Другім этапам стала праца з мясцовымі ініцыятывамі ў рэгіёнах і агучванне праблемы ў цэлым па краіне. Усё пачалося з экспедыцый на балоты, збору інфармацыі і кантактаў з экспертамі ў вобласці экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя. Пазней, да актывістаў далучыліся валанцёры, якія аказваюць кампаніі значную дапамогу і падтрымку.

Удзельнікамі грамадскай кампаніі быў створаны адкрыты зварот, у якім выказваецца нязгода з прынятымі рашэннямі і планамі ўрада Беларусі па пазбаўленні статусу ахоўваемай тэрыторыі часткі заказніка ў мэтах развіцця тарфяной прамысловасці, а таксама адзначаецца сур’ёзная пагроза экалагічнай бяспецы краіны і Еўропы ў цэлым праз асушэнне і распрацоўку апошніх буйных натуральных балот, якія захаваліся ў межах ахоўваемых тэрыторый і маюць нацыянальнае і міжнароднае значэнне, а таксама забяспечваюць захаванне ўнікальнай біяразнастайнасці і экасістэм, падтрыманне вугляроднага балансу, змякчэнне тэмпературных, гідралагічных і іншых кліматычных анамалій. У чэрвені 2013 года актывісты перадалі ўраду 15 тысяч подпісаў[1] у абарону беларускіх балот.

У рамках кампаніі «У абарону беларускіх балот» быў створаны сайт «Восем балот Беларусі» [2], дзе падрабязней апісваецца флора і фаўна балот, якім пагражае асушэнне.

У кастрычніку 2014 года актывісты кампаніі ўступілі ў Міжнародную групу па захаванні балот (IMCG).

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць