Піліп Андрэевіч Іваноў
Піліп Андрэевіч Іваноў (нар. 21 ліпеня 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Поўнае імя | Піліп Андрэевіч Іваноў | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
21 ліпеня 1990[1] (33 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 196 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 90 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера правіць
З 2007 года гуляў за мінскае «Дынама», у асноўным за дубліруючы склад. У сакавіку 2012 года пакінуў «Дынама» і перайшоў у «Гомель», дзе таксама гуляў за дубль. У ліпені 2012 года разарваў кантракт з гомельскім клубам[2], а ў жніўні стаў іграком мінскага клуба СКВІЧ.
У лютым 2013 года перайшоў у «Віцебск». Стаў найлепшым бамбардзірам віцебскага клуба, але пасля з’яўлення ў Віцебску фінансавых праблем у жніўні 2013 года папоўніў склад брэсцкага «Дынама». У «Дынама» не здолеў замацавацца ў аснове і ў снежні 2013 года кантракт з брэсцкім клубам быў разарваны.
Са студзеня 2014 года знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры»[3], у выніку ў сакавіку 2014 года папоўніў склад гэтага клуба[4]. У «Шахцёры» гуляў у асноўным за дубль, у асноўным складзе з’яўляўся эпізадычна. У жніўні 2014 кантракт з гарнякамі па ўзаемнай згодзе быў разарваны[5].
У канцы жніўня 2014 года папоўніў склад першалігавай «Іслачы»[6]. Згуляў за гэты клуб у 9 матчах, галамі не адзначаўся. Па заканчэнні сезона 2014 пакінуў «Іслач»[7].
З пачатку 2015 года трэніраваўся разам з навабранцам Першай лігі — футбольным клубам «Крумкачы», з якім у красавіку падпісаў кантракт[8]. Стаў адным з лідараў «Крумкачоў», дапамог гэтаму клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2016 стаў капітанам каманды, стаў звычайна выступаць на пазіцыі правага паўабаронцы. У кастрычніку 2016 года падоўжыў кантракт з «Крумкачамі» да канца 2018 года[9].
29 ліпеня 2017 года разам з шэрагам іншых футбалістаў «Крумкачоў» адмовіўся ехаць на матч супраць «Віцебска» з прычыны затрымкі выплат заробку[10] і неўзабаве па пагадненні бакоў пакінуў каманду[11]. Аднак, праз два тыдні вярнуўся ў склад «Крумкачоў»[12]. У першым жа матчы пасля вяртання, 20 жніўня 2017 года супраць БАТЭ, забіў гол і аддаў галявую перадачу, чым дапамог сталічнаму клубу атрымаць перамогу з лікам 3:2.
Са студзеня 2018 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[13]. Спачатку ў пераважна выхадзіў на замену, аднак з ліпеня 2018 года, у сувязі з зыходам Антона Сарокі і траўмай Алксандра Макася, стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе. У пачатку 2019 года, нягледзячы на заканчэнне кантракта, трэніраваўся з дынамаўцамі і адправіўся на першы турэцкі збор, аднак у лютым пакінуў каманду[14]. Тым не менш, неўзабаве вярнуўся і падпісаў новы кантракт з мінчанамі[15], аднак ужо праз два тыдні кантракт быў разарваны[16].
У сакавіку 2019 года стаў іграком «Мінска»[17]. Пачынаў сезон у стартавым складзе каманды, аднак пазней з-за траўм стаў радзей з’яўляцца на полі. У чэрвені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Мінск»[18].
У жніўні 2019 года зноў далучыўся да «Дынама»[19], дзе неўзабаве стаў іграком асновы. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[20].
У сакавіку 2020 года стаў іграком «Ліепаі»[21]. Пакінуў каманду ў жніўні 2020 года[22].
У студзені 2021 года стаў трэніравацца з «Крумкачамі» і ў лютым афіцыйна папоўніў склад каманды[23]. Выступаў пераважна ў стартавым складзе. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2021 і з’ехаў у Польшчу.
Міжнародная кар’ера правіць
Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў.
Дасягненні правіць
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2009
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2014
Статыстыка выступленняў правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2007 | дубль | Дынама (Мінск) | 9 | 0 | |
2008 | дубль | Дынама (Мінск) | 13 | 2 | |
2009 | Д1 | Дынама (Мінск) | 2 | 0 | |
2010 | Д1 | Дынама (Мінск) | 1 | 0 | |
2011 | Д1 | Дынама (Мінск) | 2 | 0 | |
2012 (1) | Д1 | Гомель | 0 | 0 | |
2012 (2) | Д2 | СКВІЧ | 12 | 5 | |
2013 (1) | Д2 | Віцебск | 14 | 7 | |
2013 (2) | Д1 | Дынама (Брэст) | 5 | 0 | |
2014 (1) | Д1 | Шахцёр | 5 | 0 | |
2014 (2) | Д2 | Іслач | 9 | 0 | |
2015 | Д2 | Крумкачы | 29 | 14 | |
2016 | Д1 | Крумкачы | 27 | 2 | |
2017 | Д1 | Крумкачы | 26 | 6 | |
2018 | Д1 | Дынама (Мінск) | 25 | 4 | |
2019 (1) | Д1 | Мінск | 6 | 1 | |
2019 (2) | Д1 | Дынама (Мінск) | 12 | 2 | |
2020 (1) | Д1 | Ліепая | 8 | 1 | |
2021 | Д2 | Крумкачы | 28 | 7 |
Зноскі
- ↑ Filipp Ivanov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Гомель" расстался с Филиппом Ивановым
- ↑ Рыжко, Иванов, Бушман, Ярославский и Пидвирный на просмотре в "Шахтере"
- ↑ Футбол. Встреча "Шахтера" с болельщиками. В поисках стульев
- ↑ «Шахтер» расторг контракт с Филиппом Ивановым
- ↑ Нападающий "Шахтера" перешел в "Ислочь"
- ↑ Виталий Жуковский: "На 80 процентов "Ислочь" укомплектована"
- ↑ «Крумкачы» подписали контракты с Филиппом Иванов и Ильей Пуховым
- ↑ Шикавка и Иванов до конца 2018 года продлили контракты с "Крумкачами"
- ↑ Пять игроков основного состава "Крумкачей" отказались ехать на матч с "Витебском" из-за задержки зарплаты
- ↑ Филипп Иванов расторг соглашение с "Крумкачами"
- ↑ Филипп Иванов вновь в составе ФК "Крумкачы"
- ↑ Филипп Иванов подписал контракт с минским "Динамо"
- ↑ Артем Гуренко и Филипп Иванов покинули минское "Динамо"
- ↑ Минское "Динамо" сообщило о возвращении Филиппа Иванова
- ↑ Минское "Динамо" спустя две недели после подписания контракта, объявило о расставании с Филиппом Ивановым
- ↑ Филипп Иванов стал игроком "Минска"
- ↑ "Минск" расстался с Филиппом Ивановым
- ↑ Филипп Иванов вернулся в минское "Динамо"
- ↑ Галович, Яхая, Ятченко и еще три игрока покинули минское "Динамо"
- ↑ Филипп Иванов и Сейду Яхая перешли в "Лиепаю"
- ↑ Филипп Иванов покинул "Лиепаю"(недаступная спасылка)
- ↑ Филипп Иванов вернулся в НФК "Крумкачы"