Фінал чэмпіянату Еўропы па футболе 2016

Фінал чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 (фр.: Finale du championnat d'Europe de football 2016) — футбольны матч, які адбыўся 10 ліпеня 2016 года на стадыёне Стад дэ Франс у Сен-Дэні, Францыя, які вызначыў пераможца чэмпіянату Еўропы 2016[1]. Матч скончыўся перамогай Партугаліі.

Фінал чэмпіянату Еўропы па футболе 2016
фр.: Finale du championnat d'Europe de football 2016

Турнір Чэмпіянат Еўропы па футболе 2016
д. ч.
Дата 10 ліпеня 2016
Стадыён Сцяг Францыі «Стад дэ Франс», Сен-Дэні
Ігрок матча Сцяг Партугаліі Пепэ
Арбітр Сцяг Англіі Марк Клатэнбург
Наведвальнасць 75 868
Надвор'е Хмарна
28 °C (82,4 °F)
Вільготнасць паветра 38%
2012
2020

Пераможца Чэмпіянату Еўропы (Партугалія) атрымаў месца на Кубку Канфедэрацый, які пройдзе ў 2017 годзе ў Расіі.

Зборная Партугаліі заваявала права на выхад у фінал, калі 6 ліпеня перамагла зборную Уэльса з лікам 2:0 у асноўны час; зборная Францыі выйшла ў фінал пасля сваёй перамогі 7 ліпеня над зборнай Германіі з лікам 2:0 у асноўны час.

Раней Францыя двойчы брала ўдзел у фіналах Еўра: у 1984 годзе, у хатнім для сябе Еўра, французы абгулялі зборную Іспаніі, а праз 16 гадоў французская каманда выйграла зноў, адолеўшы ў фінале зборную Італіі (чэмпіянат Еўропы праходзіў у Бельгіі і Нідэрландах). Зборная Партугаліі ніколі ў сваёй гісторыі чэмпіянаты Еўропы не выйгравала, а ў фінале была толькі аднойчы: у хатнім для сябе Еўра партугальцы прайгралі галоўнай сенсацыі турніру — зборнай Грэцыі.

Усяго да гэтага моманту каманды сустракаліся 24 разы, прычым першая сустрэча паміж зборнымі здарылася ў 1926 годзе і скончылася перамогай «сініх» 4:2 (матч праходзіў у Тулузе і насіў таварыскі характар). З 24 сустрэч Францыя выйграла 18, Партугалія — 5, яшчэ адна сустрэча скончылася ўнічыю. Апошнюю перамогу над французамі партугальцы атрымалі ў 1975 годзе, наступныя 10 гульняў сканчаліся на карысць Францыі. Усе тры турнірныя сустрэчы таксама засталіся за французамі (паўфінал Еўра-1984, паўфінал Еўра-2000 і паўфінал чэмпіянату свету 2006)[2].

Зборная Партугаліі абгуляла зборную Францыі ў дадатковы час. Пераможны гол на 109-й хвіліне забіў Эдыр.

Шлях да фіналу правіць

Партугалія Круг Францыя
Сапернік Вынік Групавая стадыя Сапернік Вынік
  Ісландыя 1:1 Матч 1   Румынія 2:1
  Аўстрыя 0:0 Матч 2   Албанія 2:0
  Венгрыя 3:3 Матч 3   Швейцарыя 0:0
Каманда І У Н П ГЗ ГП +/- Ачкі
  Венгрыя 3 1 2 0 6 4 +2 5
  Ісландыя 3 1 2 0 4 3 +1 5
  Партугалія 3 0 3 0 4 4 0 3
  Аўстрыя 3 0 1 2 1 4 -3 1
Выніковае становішча
Каманда І У Н П ГЗ ГП +/- Ачкі
  Францыя 3 2 1 0 4 1 +3 7
  Швейцарыя 3 1 2 0 2 1 +1 5
  Албанія 3 1 0 2 1 3 -2 3
  Румынія 3 0 1 2 2 4 -2 1
Сапернік Вынік Плэй-оф Сапернік Вынік
  Харватыя 1:0 (д. ч.) 1/8 фіналу   Ірландыя 2:1
  Польшча 1:1 (д. ч.) (5:4 пен.) Чвэрцьфіналы   Ісландыя 5:2
  Уэльс 2:0 Паўфіналы   Германія 2:0

Матч правіць

Стадыён правіць

Фінал адбыўся на стадыёне Стад дэ Франс у Сен-Дэні, прыгарадзе Парыжа. Перад пачаткам матчу на стадыён выляцеў рой матылькоў, што выклікала некаторае раздражненне ігракоў і трэнераў. Адбылося гэта таму, што працаўнікі на стадыёне ў дзень матчу пакінулі асвятленне ўключаным, што і прыцягнула насякомых[3].

Агляд правіць

Францыя зрабіла стаўку на хуткі гол і ўжо на старце гульні мела шэраг магчымасцей[4][5]. На восьмай хвіліне матчу капітан і лепшы бамбардзір зборнай Партугаліі Крыштыяну Раналду атрымаў траўму ў сутыкненні з французскім нападнікам Дымітры Пае. Ён спрабаваў працягнуць гульню, аднак усё ж быў заменены на 25 хвіліне; на поле выйшаў Рыкарду Куарэжма[6][7]. Sports Illustrated адзначыў, што Францыя магла забіць на 10-й, 34-й, 66-й і 84-й хвілінах[5]. У другім тайме Партугалія зрабіла астатнія дзве замены, на поле выйшлі Жуан Матынью і Эдыр; Дзідзье Дэшам таксама зрабіў у другім тайме дзве замены, выпусціўшы на поле Кінгслі Камана і Андрэ-П'ера Жыньяка. Галявыя шанцы ў Партугаліі з'явіліся толькі ў дадатковы час. Спачатку Рафаэл Герэйру патрапіў у перакладзіну са штрафнога[8], а другі шанец быў рэалізаваны: Эдэр далёкім ударам уразіў браму Уго Льярыса на 109-й хвіліне. Эдыр патрапіў даклдана ў правы ніжні вугал брамы[5]. Дэшам паспрабаваў пераламаць ход матчу, выпусціўшы на астатнія 10 хвілін матчу нападаючага Антані Марсьяля, аднак і гэта не дапамагло — зборная Партугаліі ўпершыню ў сваёй гісторыі стала чэмпіёнам Еўропы[8][9].

Матч правіць

10 ліпеня, 2016
  Партугалія 1:0 (0:0) (д. ч.) Францыя   Стад дэ Франс, Сен-Дэні
Суддзя:   Марк Клатэнбург
Эдыр   109'
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Партугалія
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Францыя
 
ПАРТУГАЛІЯ:
БР 1 Руй Патрысью   120+3'
АБ 4 Жазэ Фонты   119'
АБ 21 Седрык Суарыш   34'
АБ 3 Пепэ
АБ 5 Рафаэл Герэйру   95'
ПЗ 10 Жуан Марыу   63'
ПЗ 14 Вільям Карвалью   98'
ПЗ 16 Рэнату Саншыш   79'
ПЗ 23 Адрыен Сілва   66'
НП 17 Нані
НП 7 Крыштыяну Раналду     25'
Замены:
НП 20 Рыкарду Куарэжма   25'
ПЗ 8 Жуан Матынью   66'
ПЗ 9 Эдыр   79'
Трэнер:
Фернанду Сантуш
 
 
ФРАНЦЫЯ:
БР 1 Уго Льярыс  
АБ 19 Бакары Санья
АБ 22 Самюэль Умціці   80'
АБ 21 Ларан Касельні   107'
АБ 3 Патрыс Эўра
ПЗ 15 Поль Пагба   115'
ПЗ 18 Муса Сісако   110'
ПЗ 14 Блез Мацюідзі   97'
НП 7 Антуан Грызман
НП 8 Дымітры Пае   58'
НП 9 Аліўе Жыру   78'
Замены:
ПЗ 20 Кінгслі Каман   58'
НП 10 Андрэ-П’ер Жыньяк   78'
НП 11 Антані Марсьяль   110'
Трэнер:
Дзідзье Дэшам

Памочнікі суддзі:
  Сайман Бек
  Джэйк Колін
Рэзервовы суддзя:
  Віктар Кашаі
Дадатковыя памочнікі суддзі:
  Энтані Тэйлар
  Андрэ Марынер
Рэзервовы арбітр:
  Дзьёрдзь Рынг

Статыстыка правіць

Статыстыка   Партугалія   Францыя
Удары (у створ) 9 (3) 18 (7)
Парушэнні 12 13
Вуглавыя 5 9
Афсайды 1 2
Уладанне мячом 47 % 53 %
Жоўтыя карткі 6 4
Чырвоныя карткі 0 0
Колькасць пасоў (дакладных) 575 (496) 710 (644)

Зноскі

  1. UEFA Euro 2016 Final
  2. MATCHES → international football match results of France v Portugal. European Football. Праверана 8 July 2016.
  3. Portugal 1–0 France, AET. Праверана 11 July 2016.
  4. Eder scores winning goal as Portugal stun France to win Euro 2016. ESPN.
  5. а б в "Watch: Portugal wins Euro 2016 on Eder's goal". Sports Illustrated. Праверана 11 July 2016.
  6. "Euro 2016: Portugal beat France to lift European title". Al Jazeera. Праверана 11 July 2016.
  7. Euro 2016 final key moments: Eder's late stunner, Gignac hits post, Cristiano Ronaldo injured. Eurosport (10 ліпеня 2016). Праверана 11 July 2016.
  8. а б "Portugal beat France to win Euro 2016 final with Éder's extra-time goal (min-by-min)". The Guardian. Праверана 10 July 2016.
  9. Portugal 1 France 0. BBC Sport (10 ліпеня 2016). Праверана 11 July 2016.

Спасылкі правіць